Суркі́ (Marmota) — сысуны, прадстаўнікі атрада сямейства .

На Зямлі існуе 15 відаў суркоў, якія маюць агульнага продка. Прарадзіма суркоў — Амерыка. У той час як большасць жывёл рухалася з Еўразіі ў Амерыку, суркі з Амерыкі перабіраліся ў Азію. Розныя віды абасобіліся ў розных геаграфічных зонах і адрозніваюцца асаблівасцямі паводзін, але захавалі знешнюю падобнасць, неабходнасць упадаць у спячку і жыццё ў калоніях. Усе суркі траваядныя, жывуць у норах, маюць цёплае футра. Даўжыня цела суркоў да 70 см, хваста — да 25 см. Маса да 9 кг. Маюць кароткія вушы і моцныя кіпцюры. Афарбоўка ад свтелай пясчана-вохрыстай да цёмна-бурай і вохрыста-рыжай. Нараджаюць да 10 (звычайна 4—5) дзіцянят за год.

Некаторыя віды — пераносчыкі ўзбуджальнікаў чумы і іншых хвароб.

Гл. таксама Байбак Marmota menzbieri

Крыніцы

Літаратура

Суро́к //

Спасылкі

Животное сурок, его среда обитания и образ жизни // DPVA.info Сурок описание характеристики как выглядит интересные фактыи фто в природе // ФаунаГид

Катэгорыя:Вавёркавыя