Грызуны (Rodentia) — самы шматлікі атрад сысуноў. Прадстаўлены 33 сямействамі, каля 350 радамі і звыш 1700 відамі, насяляюць разнастайныя ландшафты. Іх велічыня можа складаць ад 5,5 см (мыш-малютка) да 135 см (вадасвінка), хаця ў большасці знаходзіцца ў межах ад 8 да 35 см.
Апісанне Грызуны вельмі добра прыстасоўваюцца да розных умоў існавання, гэтае уменне дазволіла ім рассяліцца па ўсяму свету. Грызуны жывуць на паверхні зямлі, пад зямлёй, а некаторыя нават асвоілі паветраную прастору.
Большасць харчуецца ў асноўным травамі, пладамі і зернямі раслін, карнямі і г.д., некаторыя віды харчуюцца казуркамі і хрыбетнымі жывёламі.
Колькасць грызуноў мяняецца з года ў год, залежыць ад надвор’я, наяўнасці драпежнікаў і барацьбы чалавека з грызунамі-шкоднікамі. Здольныя аднавіць сваю колькасць усяго за год, прычына ў вялікай пладавітасці.
Класіфікацыя Падатрад вавёркападобныя (Sciuromorpha) сямейства Aplodontiidae сямейства вавёркавыя (Sciuridae) сямейства соневыя (Gliridae) Падатрад Castorimorpha сямейства бабровыя (Castoridae) сямейства гоферавыя (Geomyidae) сямейства Heteromyidae Падатрад Hystricomorpha надсямейства Cavioidea сямейства Dasyproctidae сямейства Hydrochoeridae сямейства Dinomyidae сямейства Caviidae (напрыклад, Марская свінка) надсямейства Octodontoidea сямейства Octodontidae сямейства Echimyidae сямейства Capromyidae сямейства Myocastoridae надсямейства Chinchilloidea сямейства Chinchillidae (напрыклад, Lagostomus maximus) сямейства Abrocomidae (не размеркаваныя) сямейства Laonastidae сямейства Hystricidae сямейства Erethizontidae сямейства Bathyergidae сямейства Petromuridae сямейства Thryonomyidae сямейства Ctenodactylidae сямейства Ctenomyidae Падатрад Anomaluromorpha сямейства Pedetidae сямейства Anomaluridae Падатрад Myomorpha сямейства Dipodidae сямейства Zapodidae сямейства Muridae сямейства Platacanthomyidae сямейства Spalacidae сямейства Calomyscidae сямейства Nesomyidae сямейства Хамяковыя (напрыклад, Хамяк звычайны, Cricetulus lama)
Гл. таксама Euarchontoglires ├──Glires | ├──Грызуны (Rodentia) | └──Lagomorpha └──Euarchonta ├──Scandentia └──Primatomorpha ├──Dermoptera └──Primates
Гл. таксама Земляны заяц
Літаратура Юлия Школьник. Животные. Полная энциклопедия. М.: Эксмо, 2007
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Атрады млекакормячых