Вуліца Білецкага (былая Мільённая) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гомеля (Цэнтральны раён Гомеля). Названа ў 1919 годзе ў гонар М. С. БілецкагаРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 107.. Працягласць 340 м, ад вуліцы Савецкай да вуліцы Пушкіна. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў забудоўвалася каменнымі дамамі, асабнякамі. У двары за домам па вуліцы Білецкага, 7 пачынаецца адзін з гомельскіх спускаў да ракі Сож — Баярскі (або Білецкі) спуск.
Перасякае вуліцы
Савецкую Працоўную Баўмана Ланге Пушкіна
На вуліцы размешчаны Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж Будынак духоўнага вучылішча
Галерэя
Білецкага