Дзмітрый Іўсцінавіч Горын (, с. Патап’ева, Піцелінскі раён, Разанская вобласць, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне сельскагаспадарчага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1954), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Ленінградскі аўтамабільна-дарожны інстытут імя В. У. Куйбышава (1935).

Працаваў у Магілёўскім аўтарамонтным заводзе (з 1935, майстар, начальнік інструментальнага цэха, аддзела), Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1937—1939 — рэктар, 1952—1958 — дацэнт кафедры «Аўтамабілі»)ИСТОРИЯ, АН БССР (1939—1941, вучоны сакратар, адначасова загадчык групы тэхналогіі машынабудавання), Міністэрстве аўтамабільнага транспарту БССР (1945—1952, намеснік міністра), Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1958, у 1958—1968 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: рамонт і эксплуатацыя сельскагаспадарчай тэхнікі.

Похаваны на Чыжоўскіх могілках (сектар 9), г. Мінск.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (двойчы), ордэн Айчыннай вайны II ступені, Медаль «За абарону Ленінграда», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» і іншГорын, Дзмітрый Іўсцінавіч (кандыдат тэхнічных навук; машынабудаванне ; 1907—1991).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Гісторыя БНТУ

Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Рэктары БДАТУ Катэгорыя:Рэктары БНТУ