Кім Фёдаравіч Шастоўскі (2 кастрычніка 1935, Ляўкі, Аршанскі раён — 13 ліпеня 2016) — беларускі жывапісец.
Біяграфія Бацька, Хведар Шастоўскі, кіраваў калгасам у Ляўках, дзе меў лецішча Янка Купала. Па ўспамінах сучаснікаў будучы мастак ганарыўся тым, што Купала насіў яго на руках2016. Шастоўскі і нябёсы.
У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1957 года. У 1965 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка. У 1966—1989 гг. выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 года.
Творчасць
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, графікі.
Асноўная тэма творчасці — стваральная праца і гераічнае мінулае беларускага народа. У яго лепшых работах вобразнае абагульненне жыццёвых з’яў, шчырасць пачуццяў, колеравая рытміка. Творы мастака вылучаюцца вобразнасцю, выразнасцю малюнка, кампазіцыйнай раўнавагай.
Аўтар тэматычных карцін: «На вытворчасці. Кавалі» (1967), «Выпрабавальнік» (1972), «Развітанне» (1973), «Янка Купала ў Ляўках», «Першы настаўніцкі з’езд» (прысвечана Я. Коласу, 1982), «1944. Пад Оршай» (1984) і інш.
Сярод яго твораў вылучаюцца лірычныя пейзажы: «Над Дняпром» (1966), «Восеньскі матыў» (1973), «Вечар. На начлег» (1974), «Лета» (1975), «Май. Бэз» і «Восень» (1976), «Летні дзень» (1979), «Браслаўскія далі» (1984), партрэты: «Хлопчык каля акна» (1975), «Ян у вёсцы» (1976), Героя Сацыялістычнай Працы А. Дз. Пісаравай (1983), Героя Савецкага Саюза М. М. Зялёнкіна (1985), «Косця» (1986) і інш.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Сям’я У шлюбе з мастачкай Аленай Шастоўскай (нар. 1938) меў сыноў Яна, Андрэя і Канстанціна. Канстанцін стаў фотамастаком.
Літаратура Берасцень, С. Рысы часу / С. Берасцень // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 20 кастр. — С. 11.
Шастоўскі Кім Фёдаравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 441—442.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі