Ушак () — горад у Эгейскім рэгіёне Турцыі, за 210 км ад Ізміра. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ушак.

Прамысловы цэнтр краіны са старымі індустрыяльнымі традыцыямі. Тут паўстала першая ў Турцыі гарадская электрычная сетка, першае калектыўнае працоўнае пагадненне ў Асманскай імперыі, першая фабрыка ў рэспубліканскай Турцыі і г.д.

Адзін з цэнтраў асманскай паэзіі (Uşşak азначае менестрэль).

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Турцыі