Карпацкі ўніверсітэт імя Аўгусціна Валошына () — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Ужгарадзе.
Агульная характарыстыка Заснаваны 20 красавіка 2001 года як Украінская багаслоўская акадэмія імя Святых Мяфодзія і Кірыла. Заснавальнік і ўласнік - Бедзь Віктар Васільевіч, епіскап Мукачэўскі і Карпацкі Праваслаўнай царквы Украіны. З 2006 года ўстанова мае сучасную назву. Універсітэт ажыццяўляе навучанне студэнтаў па праграмам бакалаўрыяту і магістратуры па спецыяльнасцях: багаслоўе, філасофія, псіхалогія, фінансы, банкаўская справа і страхаванне, правазнаўства. Функцыянуюць праграмы падвойнага дыплому з польскімі і швейцарскімі ВНУ, аспірантура, ваенная кафедра і інш.
Структура Гуманітарна-эканамічны факультэт Інстытут міжнароднай адукацыі Навукова-даследчы інстытут філасофіі, багаслоўя і аналітыкі Навукова-даследчы інстытут дзяржаваўтварэння і публічнага ўпраўлення Навукова-даследчы інстытут украінскіх нацыянальна-вызваленчых змаганняў Навукова-даследчы інстытут псіхалогіі, рэабілітацыі і інклюзіі Навукова-даследчы інстытут адукацыі дарослых і бесперапыннай адукацыі Ужгарадскі гуманітарна-эканамічны прафесійны каледж імя Аўгустына Валошына
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Ужгарад Катэгорыя:Закарпацкая вобласць Катэгорыя:2001 год ва Украіне