Казуля еўрапейская для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны аленевых, адзін з самых шматлікіх і самых здабывальных відаў дзікіх капытных Беларусі.
Гісторыя
Пры раскопках Старога замка ў Гродне былі знойдзены косткі казуль у дастаткова вялікай колькасці.
Зыходзячы з дадзеных літаратурных крыніц, казуля з’яўлялася адным з галоўных аб’ектаў браканьерскага промыслу ў Беларусі на працягу многіх стагоддзяў. адзначаў, што каля паловы пагалоўя казуль Белавежскай пушчы ў летнія месяцы знішчаліся браканьерамі на ўскраінах гэтага ляснога масіваКарцов Г. П. Беловежская пуща. Санкт-Петербург: Арт. завод А. Ф. Маркса, 1903. 414 с.. У той жа час казуля лёгка адклікалася на элементарныя мерапрыемствы па ахове і хутка нарошчвала колькасць. Пасля арганізацыі ўзорнага паляўнічай гаспадаркі на тэрыторыі Белавежскай пушчы ў 1901 годзе тут ужо налічвалася 5100 асобін супраць 2960 асобін у 1899 годзеКозорез А. И. Косуля в Беларуси: современное состояние и перспективы использования.
паведамляў, што ў 1907 годзе ў Белавежскай пушчы налічвалі каля 5329 казуль. Архив ветеринарных наук, кн. 8, 1912..
Аднак на астатняй тэрыторыі Беларусі колькасць гэтага віду заставалася вельмі нізкай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны колькасць казулі ў цэлым па Беларусі ацэньвалася ў 1200—1500 асобін. Хоць па вусных паведамленнях мясцовага насельніцтва, да прыкладу, у Налібоцкай пушчы казуля ў пасляваенныя гады была вельмі шматлікая і скарачэнне яе колькасці стала назірацца ўжо ў 1950-х.
Да 1974 года колькасць гэтага віду дасягнула 18 000 асобін і на працягу 15 гадоў заставалася практычна нязменнай, вагаючыся ў межах ад 14 да 22 тысяч. На пачатак 1982 года колькасць ацэньвалася ў 18,3 тысячСержанин И. Н. Млекопитающие Белоруссии. — 2 изд. — Мн., 1981 (бібліягр.). У 1984 годзе ў Беларусі ўлічылі каля 22,2 тысяч казуль. — С. 161. Рост колькасці казулі пачаў назірацца толькі з сярэдзіны 1990-х гадоў, нягледзячы на моцную шкоду ад браканьерства ў гэты перыяд.
Ужо ў 2000 годзе колькасць казулі ацэньвалася ў 51 тысячу асобін. Найбольш актыўны рост назіраўся з 2006 года, аднак ён не насіў раўнамерны характар. У 2013 і 2014 гадах назіралася падзенне колькасці віду з прычыны неспрыяльных умоў зімоўкі зімой канца 2013 года. Пры гэтым неабходна адзначыць, што масавая гібель казулі ў 2013 годзе адбылася ўжо пасля правядзення штогадовага ўліку колькасці, і таму зніжэнне колькасці было зафіксавана толькі ў 2014 годзе пры чарговым уліку. У сувязі з дадзеным фактам варта прызнаць, што пагодна-кліматычныя ўмовы ў выглядзе суровых або няўстойлівых зім з’яўляюцца адным з важных фактараў, абумаўляльных дынаміку колькасці і дабрабыт папуляцый гэтага віду на тэрыторыі Беларусі.
Сучасная папуляцыя
Беларуская папуляцыя касулі складае не больш за 0,8 % сусветнай, але дадзены від мае важнае экалагічнае і паляўнічагаспадарчае значэнне.
У 2016 годзе фактычная колькасць казулі была зафіксавана на ўзроўні 82,1 тыс. асобін.
Найбольшай доляй абсалютнай колькасці адрозніваюцца Мінская, Гомельская і Віцебская вобласці. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях найменшая абсалютная колькасць казулі, што не адпавядае асаблівасцямі асяроддзя пражывання.
На 2023 год папуляцыя казулі ў Беларусі складала 134 894 асобіныЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .
Дынаміка агульнай колькасці
Дынаміка здабычы
Утрыманне ў няволі
У Беларусі казулі ўтрымліваюцца ў Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім і Жлобінскім заапарках і ў Магілёўскім заасадзе.
Біялогія
У Беларусі казуля жыве ў лісцевых і змешаных лясах, якія чаргуюцца з адкрытымі прасторамі. Корміцца травой, лісцем, парасткамі кустоў і дрэў (дубу, вярбы, крушыны, бярозы, брызгліны, рабіны і іншых, да 90 відаў раслін). Зімой падкормліваюць сенам, караняплодамі, адходамі збожжа, сухімі галінкамі бярозы, вярбы, асіны, рабіны, дубу.
Ахова і паляванне
На казуль дазволена паляваннеКосуля европейская (Carpeolus carpeolus) . Каштоўная паляўніча-прамысловая жывёла.
У культуры
Літаратура
Данилкин А. А. Косули Евразии: анализ населения // Охота и охотничье хозяйство. 1989. № 9. С. 14-15. Козло П. Г., Дунин В. Ф. Биотехнические мероприятия для копытных зверей как основа повышения эффективности охотничьего хозяйства Белоруссии. Минск: БелНИИНТИ, 1989. 48с. Козорез А. И. Распределение копытных в лесных охотничьих угодьях на примере Ружанской пущи // Труды БГТУ. Сер. I, Лесное хоз-во. 2009. Вып. XVII. С. 104—107. Козорез А. И. Зимнее распределение копытных в лесных охотничьих угодьях северовосточной части Налибокской пущи // Проблемы сохранения биологического разнообразия и использования биологических ресурсов: материалы Междунар. науч.-практ. конф. и Х зоологической конф., Минск, 18-20 нояб. 2009 г.: в 2 ч. Сб. науч. работ под общ. ред. М. Е. Никифорова. Минск, 2009. Ч. 2. С. 438—441. Козорез А. И. Сравнительная характеристика зимнего биотопического распределения оленьих Ружанской и Налибокской пущ // Наука о лесе XXI века: материалы Междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 80-летию Ин-та леса НАН Беларуси, Гомель, 17-19 нояб. 2010 г. / Ин-т леса НАН Беларуси; редкол.: А. И. Ковалевич [и др.]. Гомель, 2010. С. 528—531. Kossak S. Raport o stanie zwierzyny w Puszczy Bialowieskiej w pierwszym kwartyale 1999, 2001 roku. Bialowieza. 2001. 26 s. Козорез А. И. Структура непроизводственных потерь охотничьих животных в Беларуси // Труды БГТУ. Сер. I, Лесное хоз-во. 2011. Вып. XIX. С. 97-98. Сидоренко О. Н. «Косуля европейская»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.153-157 Тышкевич В. Е. «Косуля (Capreolus capreolus L.) Беларуси»/ Диссертация кандидата биологических наук. Москва, 2001. −118с. Козорез А. И. «Ресурсы оленьих Беларуси»/ Лесное и охотничье хозяйство. 2014, № 11 °C.42-47 Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. − 319с.
Спасылкі
Ресурсы оленьих в Беларуси Ресурсы охотничьей фауны Ресурсы охотничьей фауны 2015
Катэгорыя:Аленевыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі