Герчыкі () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на поўдзень ад г. Смаленска, за 15 км на захад ад аўтадарогі Арол — Віцебск, на левым беразе ракі Упакой. Уваходзіць у склад Талашкінскага сельскага паселішча. Аўтобуснае злучэнне са Смаленскам. Насельніцтва — 28 жыхароў (2007).

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Эканоміка З 1986 года функцыянаваў летні аздараўленчы лагер смаленскага завода халадзільнікаў ААТ «Айсберг».

Славутасці Помнік археалогіі: гарадзішча на паўночны ўсход ад вёскі на левым беразе ракі Упакой. Мемарыяльная дошка ў памяць пра Герчыкаўскую падпольную арганізацыю. Усталявана на сядзібным доме Карбутоўскіх у 1981 годзе. Помнік архітэктуры: Царква Троіцы, 1808 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)