Нацыянальны пераходны савет Малі () — заканадаўчы органа, створаны 5 снежня 2020 года пераходным урадам Малі пасля дзяржаўнага перавароту, часова замяніўшы ім Нацыянальны сход Малі. Органам, што складаецца з 121 члена, у тым ліку 25 жанчын, кіруе Малік Дзіав. Члены савета маюць статус дэпутатаў, але не абіраюцца, а прызначаюцца новым пераходным урадамMali's Malick Diaw to head National Transition CouncilMali: le colonel Malick Diaw élu à la tête du Conseil national de transition .

Нацыянальны савет, як і ўвесь часовы ўрад, будуць функцыянаваць да правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Фарміраванне новага заканадаўчага органа Малі не абышлося без канфліктаў. Так, напрыклад, сілавікі забралі сабе 22 месцы, а прадстаўніком палітычных партый аддалі толькі 11, што выклікала незадаволенасць у апошніхAu Mali, crispations autour de la formation du Conseil national de transition.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у палітыцы Катэгорыя:Гісторыя Малі Катэгорыя:Палітыка Малі