Аляксандр Генадзевіч Бахановіч ( ) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын, тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (2003). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2020—2023).

Біяграфія У 1994 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэзныя станкі і інструменты», у 1997 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1997, аўтатрактарны факультэт, у 2012—2015 — дэкан факультэта, з 2015 — прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 2016—2020 — прарэктар па вучэбнай рабоце). Навуковыя інтарэсы: механіка перадачы магутнасці гібкімі сувязямі.

З 20 кастрычніка 2020 года па 17 студзеня 2023 года — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

17 студзеня 2023 года прызначаны першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС, іншых краін 21 чэрвеня 2021 года Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму ЛукашэнкіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Бахановіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Бахановіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС.

Літаратура Научные основы повышения технических и эксплуатационных характеристик зубчато-ременных передач путем комплексного развития методов проектирования и технологии изготовления : диссертация … доктора технических наук : 05.02.02 ; 05.02.08 : защищена 23.02.2007 : утверждена 17.10.2007 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 2006. Повышение несущей способности и долговечности зубчато-ременных передач путем выбора их рациональных параметров : диссертация … кандидата технических наук : 05.02.02 : защищена 26.06.1998 : утверждена 00.00.0000 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэканы аўтатрактарнага факультэта БНТУ Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Выкладчыкі аўтатрактарнага факультэта БНТУ Катэгорыя:Намеснікі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь