Войцех Нарбут (; ) — пісьменнік, каралеўскі шамбялян, пасол Чатырохгадовага Сойма.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў 1762 годзе ў радавым маёнтку Сукурчы ў Лідскім павеце. Бацькі — Тадэвуш Нарбут, лідскі падкаморы, і Кацярына з Вяжэвічаў.

Вучыўся ў калегіуме піяраў у Вільні, пасля, з 1774 да 1776 г. — у Collegium Nobilium у Варшаве.

1775 г. — заўважаны Адамам Чартарыйскім становіцца пісарам, а пасля шамбялянам караля.

1788—1792 — быў паслом Чатырохгадовага Сойма ад Лідскага павета. Уваходзіў у склад дэпутацыяў па праверцы Вайсковага Дэпартамента Пастаяннай Рады. Быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання сяброў урадавай канстытуцыі.

1794 г. — прыняў удзел у паўстанні. Атрымаў патэнт паручніка войскаў Рэчы Паспалітай.

Пасля падарожнічаў разам з князем Адамам Чартарыскім за мяжой. У 1801 г. Войцех Нарбут стаў выхавальнікам князя Дамініка Радзівіла. Маецца непацверджаная інфармацыя, што на трохгоддзе (1810—1812) абіраўся маршалкам Лідскага павета.

Па жаданні сяброў напісаў займальныя і гістарычна цікавыя мемуары аб прыдворным жыцці часоў караля Станіслава Аўгуста. Мемуары яго пад назвай «Успаміны аб сваёй службе пажом пры каралі Станіславе» («Pamiętnik o sluźbie swej przy Kroli Stanisławie, jako Paź») планаваў выдаць Юзаф Крашэўскі, але яны засталіся ненадрукаванымі. Акрамя таго, ён пераклаў з французскай «Разважане над Евангеллем…» абата Дюкеня (Abbe Duquesne. «L’evangile medite et distribue pour tous les jours de l’annee, suivant la concorde des quatre evangelistes»). Таксама Войцех Нарбут славіўся сваімі працамі па разьбярстве, якія высока ацэньваліся калекцыянерамі.

Памёр у 1837 годзе ў родных Сукурчах.

Сям’я Быў жанаты з Ганнай з Эйсмантаў. Меў 2 дачок.

Крыніцы

Войцех Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Павятовыя маршалкі лідскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Лідскім раёне