Сяргей Анатольевіч Хахомаў (нар. , Гомель) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2018), дацэнт (2000). Член Беларускага фізічнага таварыства (1999), Міжнароднага радыётэхнічнага саюза (International Union of Radio Science, 2000).

Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт (1984—1991)

Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1995, фізічны факультэт, у 1997—2003 — намеснік дэкана факультэта, 2003—2009 — дырэктар цэнтра тэсціравання, адначасова загадчык кафедры оптыкі, 2009—2010 — дэкан факультэта; з 2010 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з верасня 2014 — першы прарэктар, з чэрвеня 2016 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: акустыка крышталяў; электрадынаміка штучных анізатропных структур.

Узнагароды Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017) і іншХАХОМАЎ СЯРГЕЙ АНАТОЛЬЕВІЧ.

Катэгорыя:Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэканы факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны