Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт гарадской гаспадаркі імя А. М. Бекетава () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя Навучальная ўстанова заснавана ў 1922 годзе як Усеўкраінскі тэхнікум камунальнай гаспадаркі. З 1924 года — факультэт камунальнай гаспадаркі вячэрняга працоўнага тэхнікума народнай гаспадаркі, з 1929 года — камунальны факультэт Харкаўскага інстытута народнай гаспадаркі. З 1930 года — Харкаўскі інстытут камунальнай гаспадаркі, а з 1935 — Харкаўскі навучальны камбінат камунальнай гаспадаркі, у складзе якога — Харкаўскі інстытут камунальнай гаспадаркі і Тэхнікум зялёнага будаўніцтва. У 1938 годзе перайменаваны ў Харкаўскі інстытут камунальнага будаўніцтва, а ў 1939 — у Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва. У 1941 годзе быў ліквідаваны камбінат, Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва і Тэхнікум зялёнага будаўніцтва былі выдзелены ў асобныя навучальныя ўстановы. У 1989 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва перайменаваны ў Харкаўскі інстытут інжынераў гарадской гаспадаркі, у 1994 годзе — у Харкаўскую дзяржаўную акадэмію гарадскога гаспадаркі. З 2003 года акадэмія атрымала статус нацыянальнай, а з 2013 — нацыянальнага ўніверсітэта. 25 красавіка 2013 года ўніверсітэту нададзена імя А. М. Бекетава.
Структура Інстытут эканомікі і менеджменту Інстытут энергетычнай, інфармацыйнай і транспартнай інфраструктуры https://nnieiti.kname.edu.ua/ Кафедра аўтаматызацыі і камп’ютарна-інтэграваных тэхналогій https://acit.kname.edu.ua/ Інстытут падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі Факультэт архітэктуры і дызайну Будаўнічы факультэт Факультэт інжынерных сетак і экалогіі гарадоў Факультэт па рабоце з замежнымі студэнтамі
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Харкаў Катэгорыя:Універсітэты Харкава Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава