Рыгор Шалвавіч Чхарцішвілі (, ; род. 20 мая 1956, Зестафоні, Грузінская ССР, СССР), больш вядомы пад псеўданімам Барыс Акунін (), — расійскі пісьменнік, вучоны-японист, літаратуразнаўца, перакладчык, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Рыгор Чхарцішвілі нарадзіўся ў 1956 годзе ў грузінскім Зестафоні. Яго бацька-грузін Шалва Ноевіч Чхарцішвілі быў афіцэрам-артылерыстам, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Маці Берта Ісаакаўна Бразінская, яўрэіка па нацыянальнасці, скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры. У 1958 годзе сям’я пераехала ў Маскву.
У 1973 годзе Рыгор скончыў Маскоўскую школу нумар 36 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, у 1978 годзе — гісторыка-філалагічнае аддзяленне пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «гісторык-японовед».
З 1979 па 1986 гады Рыгор Чхарцішвілі працаваў у выдавецтве «» (). З 1986 года быў загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса «» (), у 1994—2000 гады — намеснік галоўнага рэдактара дадзенага выдання. З’яўляўся галоўным рэдактарам шматтомнай серыі «Анталогія японскай літаратуры» () і складальнікам серыі дэтэктыўных раманаў сучасных замежных аўтараў «Лекі ад нуды» ().
Першая жонка Рыгора Чхарцішвілі — японка, з якой ён пражыў некалькі гадоў. Другая жонка, Эрыка Эрнэстаўна, — карэктар і перакладчык. Дзяцей няма. З 2014 года пражывае з сям’ёй у Лондане.
Творчасць У 1980 годзе Рыгор Чхарцішвілі дэбютаваў як перакладчык і літаратурны крытык. У яго рускамоўным перакладзе выдадзены творы японскіх празаікаў (Юкіа Місімы, , і іншых), а таксама англамоўных пісьменнікаў (, Піцера Усцінава і іншых).
Уласныя мастацкія празаічныя творы пачаў публікаваць у 1998 годзе пад псеўданімам «Б. Акунiн» (). Расшыфроўка «Б» як «Барыс» () з’явілася праз некалькі гадоў, калі ў пісьменніка сталі часта браць інтэрв’ю. Японскае слова «акунін» (), па словах аднаго з літаратурных герояў Чхарцішвілі, перакладаецца як «нягоднік, злодзей», але велічэзных маштабаў. Некалькі сваіх твораў пісьменнік апублікаваў пад псеўданімамі «Анатоль Бруснікін» () і «Ганна Барысава» (). Крытычныя і дакументальныя працы публікуе пад сваім сапраўдным імем.
Літаратура
Спасылкі Акунин, Борис — ПЕРСОНА ТАСС Григорий Чхартишвили на сайте журнала «Сноб»
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі