Бабо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Бабовічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Случмільчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чкалаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
3 верасня 1965 года Чкалаўскі сельсавет перайменаваны ў БабовіцкіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бабовіцкага сельсавета 3 населеныя пункты. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Сцяпана РазінаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Старыя Дзятлавічы і Чкалава)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . 21 чэрвеня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Давыдаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Асаўцы, Сасноўка і Уза)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 21 июня 2007 г. № 51 Об упразднении Давыдовского сельсовета и изменении границ Бобовичского сельсовета Гомельского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2858 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,2 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 3033 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе