Польска-японская акадэмія камп’ютарных тэхналогій — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве і рэгіянальнымі адукацыйнымі пляцоўкамі ў Гданьску і Бытаме.
Агульная характарыстыка Установа была заснавана ў 1994 годзе і да 2014 года называлася Польска-японскай вышэйшай школай камп’ютарных тэхналогій.
У адпаведнасці з сусветным рэйтынгам ВНУ Webometrics 2021 года, установа займае 68-е месца ў Польшчы, а ў свеце — 4199-е месца сярод усіх тыпаў ВНУ. У рэйтынгу адукацыйнага фонду «Перспектывы» займае 1-е месца сярод недзяржаўных тэхнічных ВНУ ў Польшчы і 4-е месца сярод усіх недзяржаўных ВНУ Польшчы.
Напрамкі навучання Архітэктура інтэр’еру Графіка Інфарматыка Культуразнаўства Кіраванне інфармацыяй
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Польшчы Катэгорыя:Польска-японскія адносіны