Барыс Сямёнавіч Цельпухоўскі (нар. 8 жніўня 1903, в. Чашнікі, Горацкі павет, Магілёўская губерня — пасля 1982) — генерал-маёр, доктар гістарычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР.
Да вайны Нарадзіўся 8 жніўня 1903 года ў в. Чашнікі Горацкага павета Магілёўскай губерні ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У 1914 годзе бацьку мабілізавалі ў царскую армію і Барыс разам з маці дапамагаў гадаваць трох братоў і чатырох сясцёр. Ён разам з імі займаўся сельскай гаспадаркай. У 1924 годзе ўступіў у камсамол.
Маршал, Двойчы Герой Савецкага Саюза І. І. Якубоўскі ў кнізе «Земля в огне» успамінаў: «''У той час у нас узнікла камсамольская ячэйка ў вёсцы Чашнікі. Там мяне, шаснаццацігадовага юнака, і прынялі ў шэрагі камсамола. Першым сакратаром ячэйкі быў Барыс Цельпухоўскі (цяпер Барыс Сямёнавіч — генерал, вядомы вучоны, ваенны гісторык)» Якубовский, И. И. Земля в огне //https: //royallib. com/read/yakubovskiy_ ivan/zemlya_v_ogne.html#102400 .
15 кастрычніка 1925 года быў прызваны ў Чырвоную Армію і да кастрычніка 1926 года служыў курсантам палкавой школы 192-га стралковага палка. У лістападзе 1926 года прызначаны адказным арганізатарам камсамольскай арганізацыі 192-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. А праз год ён выконваў пасаду палітрука акруговай школы сувязі БВА. Паралельна з гэтым паступіў на вучобу ў Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1930 годзе скончыў курсы ўдасканалення камандна-палітычнага складу імя Ф. Энгельса ў г. Ленінградзе і прызначаны камандзірам роты 191-га палка 64-й стралковай дывізіі. Працягнуў вучобу і ў Смаленскім педінстытуце, які скончыў у 1932 годзе.
Улетку 1932 года скончыў курсы ўдасканалення механізаваных і матарызаваных войскаў пры ваеннай акадэміі імя І. Сталіна, і пасля заканчэння іх быў прызначаны камандзірам вучэбнай танкавай роты пры ваеннай акадэміі імя У. І. Леніна.
У 1934 годзе прызначаны старшым выкладчыкам гісторыі, а з мая 1937 года па май 1941 года працаваў начальнікам кафедры гісторыі Маскоўскага ваенна-палітычнага вучылішча.
Скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і ў маі 1940 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук.
У гады Вялікай Айчыннай вайны У час Вялікай Айчыннай вайны Б. С. Цельпухоўскі служыў старшым лектарам Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі. Значную частку часу знаходзіўся на фронце. Паводле задання Галоўнага палітычнага ўпраўлення быў у камандзіроўках за мяжой: красавік—май 1943 года — у Іране, красавік—жнівень 1945 і кастрычнік 1946 гадоў — у Германіі, у снежні 1946 года — у Балгарыі і Румыніі, у сакавіку—красавіку 1948 года — у КарэіГенерал-историк. В кн.: Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 2. Земляки — Герои Советского Союза, генералы Вооружённых сил и Министерства внутренних дел СССР. — Горки: С. 121—122..
У пасляваенны час У 1952 годзе прызначаны начальнікам аддзела акадэмій і ваенна-палітычных навучальных устаноў Міністэрства абароны СССР. У 1955 годзе — начальнік вучэбнага аддзела Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна. З 1957 па 1968 гады працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. З 1974 года — кансультант Ваеннай акадэміі генеральнага штаба Узброеных сіл СССР.
У ліпені 1961 года Б. С. Цельпухоўскаму прысвоена воінскае званне генерал-маёра. А ў 1973 годзе — званне заслужанага дзеяча навукі РСФСР.
Уклад ў гістарычную навуку Яшчэ ў час Вялікай Айчыннай вайны Б. С. Цельпухоўскі заняўся вывучэннем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ў чэрвені 1949 года абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук. У 1951 годзе яму прысвоена званне прафесара.
Аўтар больш за 50 артыкулаў і манаграфій па гісторыі СССР і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза ў 1941—1945 гг.
Прызнанне доктар гістарычных навук (1949) прафесар (1951) Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1973) генерал-маёр (1961)
Узнагароды Ордэн Леніна Тры ордэны Чырвонага Сцяга Медалі
Бібліяграфія
Манаграфіі і брашуры Сражение у мыса Гангут (1714 г.) — М.:1945 Северная война. — М.:1946 Великая победа Советской армии под Сталинградом. — М.: 1953 Очерки истории Великой Отечественной войны. 1941—1945 гг. в соавт.- М.: 1955 Великая Отечественная война Советского Союза 1941—1945 гг. — М:1959 Всемирно-историческое значение победы СССР в Великой Отечественной войне — М.: 1960. Коммунистическая партия в период Великой Отечественной войны. (Июнь 1941 г. — 1945 г.) в соавт.- М.: 1961 Битва за Днепр и освобождение Киева. — М.:1966 Против фальсификаторов истории второй мировой войны. — М.:1968 Итоги и уроки Великой Отече-ственной войны. — М.:1975 Нас к победе партия вела :КПСС — организатор и вдохновитель победы сов. народа в Великой Отечественной войне. — М.:1975 Критика буржуазных и ревизионистских фальсификаторов истории второй мировой войны : В помощь лектору, пропагандисту, докладчику. — Б.и.1980 КПСС во главе строительства Вооруженных Сил СССР, окт. 1917—1982 г. Ист. очерк. - М.:1983 Die sowjetische Geschichte des Grossen Vaterländischen Krieges 1941—1945 / Von Boris Semjonowitsch Telpuchowski ; Im Auftrag des Arbeitskreises für Wehrforschung, Stuttgart hrsg. und kritisch erlaütert von Andreas Hillgruber und Hans-Adolf Jacobsen ; Deutsch von Robert Frhr. v. Freytag-Loringhoven u. a. — Frankfurt a. Main : Bernard u. Gracfe Verl. für Wehrwesen, 1961
Вучэбныя дапаможнікі История СССР. Эпоха социализма (1917—1957 гг.) : учебное пособие [для высших учебных заведений / М. П. Ким , Б. С. Тельпуховский и др. ; редакционная комиссия: М. П. Ким (ответственный редактор) и др. — М.: 1957.образования СССР.- М.: 1957.
Літаратура Генерал-историк. В кн.: Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 2. Земляки — Герои Советского Союза, генералы Вооружённых сил и Министерства внутренних дел СССР. — Горки: С.121—122. Пронько, Валентин Адамович. Сражения историков на фронтах Второй мировой и Великой Отечественной войн (1939—1945 гг.) : [монография] / В. А. Пронько ; НОУ ВПО «Московский ин-т предпринимательства и права». — М.: Дашков и К°, 2010. С.144,155. ISBN 978-5-394-01017-0 Эпоха перемен (1914—1924) / [Редкол.: Е. Л. Назарова (ред.-сост.) и др.]. М.: 2002. С. 12. ISBN 5-94067-085-7
Спасылкі Цельпухоўскі Барыс Сямёнавіч (1903) // http://catalog.library. Праект «Память народа»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горацкім раёне Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта