Міхаіл Паўлавіч Шышкін (; , Масква) — рускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 18 студзеня 1961 года ў Маскве у сям’і рускага марака-падводніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і настаўніцы-ўкраінкі. Дзед па бацьку ў 1930 годзе быў аб’яўлены падкулачнікам, у выніку раскулачвання рэпрэсаваны і загінуў на будаўніцтве БАМа, бабуля Любоў Шышкіна (памерла ў 1993 годзе) бегла з вёскі з двума дзецьмі і ўладкавалася прыбіральшчыцай пад Масквой.
Вучыўся ў школе № 59 Масквы, дзе дырэктарам працавала яго маці, Ірына Георгіеўна.
Міхаіл Шышкін нейкі час працаваў дворнікам, укладваў асфальт. У 1982 годзе скончыў рамана-германскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў тры гады ў часопісе «Ровесник», пісаў пра мастацтва, перакладаў з нямецкай мовы. Затым працаваў пяць гадоў школьным настаўнікам у фізіка-матэматычнай школе № 444 горада Масквы, дзе выкладаў нямецкую і англійскую мовы.
Пасля нараджэння сына Канстанціна ў 1995 годзе пісьменнік пражываў ў Цюрыху (Швейцарыя).
Акрамя літаратурнай працы займаўся перакладамі, даваў урокі. У восеньскім семестры 2009 года выкладаў ва Універсітэце Вашынгтона і Лі (Вірджынія, ЗША).
У 2012—2013 гадах жыў у Берліне ў сувязі з атрыманнем стыпендыі ДААД.
У 2013 годзе адмовіўся прадстаўляць Расію на міжнародным кніжным кірмашы ЗША «BookExpo America 2013» па палітычных меркаваннях. Пісьменнік выклаў свой погляд на далучэнне Крыма да Расіі ў чатырох эсэ, апублікаваных у еўрапейскіх газетах.
Любіць класічную музыку, у якасці хобі гуляе ў снукер.
Сям’я У цяперашні час знаходзіцца ў трэцім шлюбе. Міхаіл мае па сыну ад кожнага шлюба. Першыя два шлюбы працягваліся па сем гадоў. Першая жонка — Ірына з Расіі, другая — Франчэска Шцёклін з Швейцарыі, славістка па прафесіі, ёй прысвечаны раман «Узяцце Ізмаіла». Ад другой жонкі мае сына Канстанціна (1995 г.н.).
У 2011 годзе ажаніўся з Яўгеніяй Фролкавай, 4 жніўня 2013 года ў іх нарадзіўся сын Ілля.
Грамадская пазіцыя У пачатку чэрвеня 2018 года заклікаў дэмакратычныя краіны байкатаваць чэмпіянат свету па футболе ў Расіі. У інтэрв’ю швейцарскай газеце Tages-Anzeiger Шышкін адзначыў, што спорт у Расіі разумеецца як «працяг вайны». На Форуме рускай культуры ў Еўропе ў 2018 годзе пісьменнік сказаў, што пасля 2014 года ён абвясціў сябе эмігрантам і ў Расію не ездзіць. У 2019 годзе падпісаў «Адкрыты ліст супраць палітычных рэпрэсій у Расеі»Открытое письмо против политических репрессий в России.
Творы Раманы на рускай Михаил Шишкин. Всех ожидает одна ночь (Записки Ларионова). — Вагриус, 2007. — 352 с. — 7000 экз. — ISBN 5-9697-0199-8. Михаил Шишкин. Взятие Измаила. — Вагриус, 2001. — 400 с. — ISBN 5-264-00499-4. Михаил Шишкин. Венерин волос. — Вагриус, 2007. — 480 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-9697-0351-3. Михаил Шишкин. Письмовник. — М.: АСТ; Астрель, 2010. — 412 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-17-068355-0. Аповесці на рускай Михаил Шишкин. Слепой музыкант. — Вагриус, 2007. — 7000 экз. — ISBN 978-5-9697-0395-7. Михаил Шишкин. Кампанила Святого Марка. — Сноб. — Сноб Медиа, 2011. — Т. 7. Михаил Шишкин. Русская Швейцария (Путеводитель). — Вагриус, 1999. — ISBN 978-5969702905. Апавяданні і эсэ на рускай Михаил Шишкин. Урок каллиграфии. — «Знамя», 1993. — С. 124—133. Урок швейцарского (1998) Спасённый язык (2001) Человек как объяснение цвета в любви (2004) Вильгельм Телль как зеркало русских революций (2005) Лодка, нацарапанная на стене (2008) Вальзер и Томцак (2013) Родина ждёт Вас! (2014) Михаил Шишкин. Пальто с хлястиком. — Сноб. — Сноб Медиа, 2010. Михаил Шишкин. Буква на снегу. — М.: АСТ, 2019. — ISBN 978-5-17-116180-4. Творы на нямецкай Мантри — Місалунга — Астапава: Па слядах Байрана і Талстога (2002) Мёртвыя душы, жывыя насы: Увядзенне ў рускую гісторыю культуры (2019) Свет або вайна: Расія і Захад (2019)
Узнагароды прэмія часопіса «Знамя» (1993), прэмія кантона Цюрых (1999), прэмія «Глобус» (1999), прэмія «Рускі Букер» (2000) за раман «Узяцце Ізмаіла», прэмія за лепшую замежную кнігу года, Францыя (2005), прэмія «Нацыянальны бэстсэлер» (2005), прэмія «Вялікая кніга» (2006), Grinzane Cavour Prize (2007), Halpérine-Kaminski Prize for the Best Translation (2007), ордэн часопіса «Знамя» (2010), першая прэмія партала «Имхонет» у катэгорыі «Любімы пісьменнік» (2010), міжнародная літаратурная прэмія берлінскага Дома культуры народаў свету (2011), прэмія «Вялікая кніга» (2011).
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Імігравалі ў Германію з Расіі