__NOTOC__
18 лютага — сорак дзевяты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 1370: Бітва пад Рудавай паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і ВКЛ. 1386: Вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся з Ядвігай, спадкаемцай польскага стальца. 1519: Эрнан Картэс рушыў з Кубы на заваяванне Мексікі. 1537: У Маскве падпісаны мірны дагавор, які скончыў вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім. 1885: Апублікаваны «Прыгоды Гекльберы Фіна» аўтарства Марка Твэна. 1952: Грэцыя і Турцыя ўступілі ў НАТА. 1965: Гамбія атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 1979: У пустыні Сахара на поўдні Алжыра выпаў снег. 2014: Украінскія сілавікі пачалі штурм Майдана, абвясціўшы контртэрарыстычную аперацыю.
Нарадзіліся
1516: Марыя I Цюдар, каралева Англіі 1602: Мікеланджэла Чэрквоцы, італьянскі мастак 1677: Жак Касіні, французскі астраном 1775: Томас Гёрцін, англійскі мастак 1815: Хендрык Лейс, бельгійскі мастак 1817: Ёханес Босбам, нідэрландскі мастак 1844: Вілем Марыс, галандскі мастак 1857: Макс Клінгер, нямецкі мастак 1893: Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік і навуковец 1904: Джорджыа Б’янкі, італьянскі рэжысёр 1909: Маці Ярвінен, фінскі лёгкаатлет 1912: Клім Грыневіч, беларускі паэт 1922: Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, педагог 1933: Ёка Она, японскі мастак-авангардыст, грамадскі дзеяч 1934: Пака Рабан, французскі мадэльер 1938: Эльке Эрб, нямецкая паэтэса, перакладчыца 1946: Надзея Артымовіч, беларуская паэтэса 1948: Міхась Мірановіч, беларускі паэт-гумарыст 1950: Сібіл Шэперд, амерыканская актрыса 1952: Ёган Шнайдэр-Аман, прэзідэнт Швейцарыі 1954: Джон Траволта, амерыканскі акцёр 1957: Віктар Пятровіч Пічукоў, беларускі гісторык 1959: Халгрымур Хельгасан, ісландскі пісьменнік і мастак 1963: Міхаіл Тумеля, беларускі рэжысёр, аніматар, мастак і сцэнарыст 1998: Алекс Йі, брытанскі трыятланіст, алімпійскі чэмпіён
Памерлі 1294: Хубілай, мангольскі хан (нар. 1215). 1405: Тамерлан, сярэднеазіяцкі дзяржаўны дзеяч і палітык, заснавальнік дынастыі Цімурыдаў (нар. 21.3.1336) 1546: Марцін Лютэр, немецкі рэфарматар царквы 1564: Мікеланджэла Буанароці, італьянскі скульптар, мастак, архітэктар, паэт і інжынер 1683: Нікалас Пітэрс Берхем, галандскі жывапісец 1845: Ігнат Анацэвіч, беларускі гісторык і архівіст 1873: Васіл Леўскі, нацыянальны герой Балгарыі 1916: Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка, грамадская дзяячка і палітык (нар. 15.7.1876) 1943: Юрый Кашыра, каталіцкі святар, прылічаны да святых (нар. 4.4.1904) 1967: Роберт Опенгеймер, амерыканскі фізік, кіраўнік амерыканскага атамнага праекту 1974: Мануэль Адрыя, прэзідэнт Перу 1978: Надзея Абрамава, беларуская пісьменніца, журналістка, грамадскі дзеяч (нар. 30.3.1907) 1979: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр (нар. 6.5.1905) 1995: Заір Азгур, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі 2001: Балтус, французскі мастак 2008: К. Р. Х. Зондэрбарг, нямецкі мастак
Святкуюць 25px Гамбія — Дзень незалежнасці 25px Расія — Дзень транспартнай міліцыі Расіі
218