Рыўе́ра () — паласа ўзбярэжжа Міжземнага і Лігурыйскага мораў каля падножжа Альпаў ад горада Каны (Францыя) да горада Спецыя (Італія). Таксама Рыўерамі называюць прыбярэжныя абшары з тыповым міжземнаморскім кліматам у іншых рэгіёнах (Албанская Рыўера, Аўстрыйская Рыўера, Швейцарская Рыўера, Ямайская Рыўера і іншыя).
Цягнецца прыкладна на 370 км. Падзяляецца на французскую (Блакітны Бераг) і італьянскую (Рыўера-Лігурэ). Невялікая частка Рыўеры належыць княству Манака. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені 9—12 °C, у ліпені — 24 °C. Ападкаў выпадае 500—700 мм за год.
Буйны курортны рэгіён. З пачатку XIX стагоддзя — зона курортаў, месцаў турызму і адпачынку. Да Першай сусветнай вайны — буйнейшы еўрапейскі цэнтр лячэння туберкулёзу, пазней — парушэнняў нервовай сістэмы, дыябету і іншых хвароб.
Развіты садаводства, вінаградарства, кветкаводства.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Геаграфія Францыі Катэгорыя:Берагі Еўропы Катэгорыя:Курорты Францыі Катэгорыя:Курорты Італіі Катэгорыя:Геаграфія Італіі Катэгорыя:Геаграфія Манака