Юрый Казіміравіч Кавалёнак (нар. , в. Ёды, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ветэрынар. Доктар ветэрынарных навук (2013), прафесар (2014).

Біяграфія Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (спецыяльнасць «Ветэрынарная медыцына», 1995; аспірантура, спецыяльнасць «Дыягностыка хвароб і тэрапія жывёл», 1998), Санкт-Пецярбурскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (дактарантура, спецыяльнасць «Дыягностыка хвароб і тэрапія жывёл, паталогія, анкалогія і марфалогія жывёл», 2012).

Выкладаў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 1999 года, факультэт ветэрынарнай медыцыны, дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл, з 2007 года загадчык кафедры клінічнай дыягностыкі, адначасова ў 2004—2010 года дэкан факультэта даістытуцкай падрыхтоўкі, сумежных і грамадскіх прафесій).

Узнагароды Ганаровыя граматы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2008, 2011, 2012).

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых метадаў дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі незаразных хвароб жывёл; інавацыйнае развіццё Віцебскай вобласці.

Літаратура Коваленок Юрий Казимирович] // Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины : история и современность (к 85-летию со дня основания), 1924—2009. — Витебск, 2009. — С. 153—154.

Катэгорыя:Рэктары Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА