Уладзіслаў Шубовіч (нар. , Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе спачатку гуляў у аснове, але пазней стаў часцей выхадзіць на замену або заставацца на лаўцы запасных.

У пачатку 2021 года рыхтаваўся да новага сезона з брэсцкай камандай, якая выйшла ў Вышэйшую лігу, а ў красавіку далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», дзе стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2021 года вярнуўся ў «Рух» і пачынаў падрыхтоўку да новага сезона з брэсцкай камандай, а ў сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Крумкачы». У складзе сталічнай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух».

У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у «Іслачы», але беспаспяхова, і ў сакавіку стаў іграком «Смаргоні». Дапамог камандзе па выніках сезона 2022 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2023 года пакінуў клуб. У пачатку 2024 года адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама», а ў лютым вярнуўся ў «Смаргонь» і падпісаў новы кантракт. У жніўні 2024 года пакінуў «Смаргонь».

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 дубль Дынама 20 0 2018 (1) дубль Дынама 8 0 2018 (2) Д3 Рух 14 1 2019 Д2 Рух 11 0 2020 Д2 Граніт 19 1 2021 Д2 Крумкачы 20 0 2022 Д2 Смаргонь 14 1 2023 Д1 Смаргонь 19 0 2024 (1) Д1 Смаргонь 12 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь