Арцём Дзенісенка (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Зожа» з Мосткаў.

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды ў якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у «Дынама» 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пенальці 2:1), калі адгуляў усе 120 хвілін.

У ліпені 2019 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Руха», дзе таксама стаў рэзервовым брамнікам. У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама», стаў паўнавартасным іграком «Руха». У сезоне 2020 выступаў пераважна за дубль «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 жніўня 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

У пачатку 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Дынама». З-за траўмы прапусціў пачатак сезона, а з красавіка стаў другім брамнікам каманды. Быў рэзервовым брамнікам брэсцкай каманды і ні разу не выйшаў на поле, па заканчэнні сезона 2021 пакінуў клуб.

У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Лідай», а неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны». У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам бабруйскай каманды, а ў 2023 годзе, пасля аднаўлення ад траўмы Аляксея Харытановіча, стаў саступаць яму месца ў складзе.

У жніўні 2023 года перайшоў у «Іслач». Быў рэзервовым брамнікам каманды. У ліпені 2024 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу».

У жніўні 2024 года далучыўся да польскага клуба «Зожа» з Мосткаў.

Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2016 дубль Дынама 10 −9 2017 дубль Дынама 21 −21 2018 дубль Дынама 18 −20 2019 (1) дубль Дынама 8 −8 2019 (2) Д2 Рух 0 0 2020 Д1 Рух 2 0 2021 Д1 Дынама 0 0 2022 Д1 Белшына 24 −42 2023 (1) Д1 Белшына 3 −9 2023 (2) Д1 Іслач 0 0 2024 (1) Д1 Іслач 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач