Глеб Роўда (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», некаторы час займаўся ў акадэміі французскага «Меца», аднак пасля вярнуўся ў беларускі клуб, дзе з 2019 года стаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 кастрычніка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з бабруйскай «Белшынай» (3:1). У сезоне 2021 годзе гуляў за дубль, зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды.
З пачатку 2022 года трэніраваўся з «Іслаччу», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу. У складзе прысталічнай каманды пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Дынама».
У студзені 2023 года стаў трэніравацца з асноўным складам дынамаўцаў, аднак неўзабаве перайшоў у «Іслач» на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт. У лютым 2024 года падоўжыў дзейны кантракт з клубам да студзеня 2026 года.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Дынама 18 1 2020 Д1 Дынама 1 0 2021 дубль Дынама 23 6 2022 Д1 Іслач 20 1 2023 Д1 Іслач 27 6
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач