Аляксей Філіпенка (нар. , Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў дублі «Гомеля». Другую палову сезона 2018 правёў у гомельскім «Лакаматыве», аднак мала выхадзіў на поле. У першай палове 2019 года выступаў за светлагорскі «Хімік», дзе трывала з’яўляўся ў аснове, правёў 14 матчаў і забіў 2 галы. Пасля перайшоў у «Андэрдог» з пасёлка Чысць.

У 2020 годзе далучыўся да «Асіповічаў», а ў жніўні перайшоў у мар’інагорскую «Вікторыю». У 2021 годзе стаў іграком гомельскага «Паперпрама». Пакінуў клуб у лютым 2023 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель