Галіна Мікалаеўна Сакало́ва (;  — Институт социологии НАН Беларуси прощается с Галиной Николаевной Соколовой ) — сацыёлаг і філосаф, доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1990). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999).

Біяграфія Нарадзілася ў Камсамольску-на-Амуры. У 1959 годзе скончыла Разанскі дзяржаўны радыётэхнічны ўніверсітэт. Была размеркавана ў Мінск і да 1969 года працавала на інжынерных пасадах на шэрагу прамысловых прадпрыемстваўСоколова Галина Николаевна // История БГУ . У 1969—1972 гадах вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце сацыялогіі Акадэміі навук СССР. З 1972 па 1978 год працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце старшым навуковым супрацоўнікам. У 1975 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1978 года працавала ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР, дзе з 1984 года займала пасаду загадчыка аддзела сацыялогіі. З 1989 года Г. М. Сакалова ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Займала пасады кіраўніка аддзела сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі, аддзела сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, аддзела эканамічнай сацыялогіі і сацыяльнай дэмаграфіі. Адначасова працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — прафесар кафедры сацыялогіі.

У 1994—1998 гадах з’яўлялася старшынёй экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па сацыялагічных і палітычных навуках.

Навуковая дзейнасць Г. М. Сакалова лічыцца заснавальнікам беларускай навуковай школы сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі. Займалася распрацоўкай метадалагічных асноў тэорыі сацыялогіі працы і тэорыі эканамічнай сацыялогіі і абгрунтавала іх узаемасувязь. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 8 доктарскіх і 32 кандыдацкіх дысертацый. Аўтар больш за 700 навуковых прац.

Сярод апублікаванага: Труд и профессиональная культура. — Мн., 1980; Культура труда в социальном развитии технической интеллигенции. — Мн., 1989; Экономическая социология. — Мн., 1995; Социальные механизмы регулирования рынка рабочей силы. — Мн., 1998 (у сааўтарстве); Экономическая социология: Учебник для вузов. — Мн., 1998; Экономическая социология: Практикум. — Мн., 2000 (у сааўтарстве); Социология труда. — Мн., 2000; Рынок труда и механизмы его регулирования. — Мн., 2001 (у сааўтарстве).

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Сакалова Галіна Мікалаеўна Соколова Галина Николаевна // История БГУ Соколова Галина Николаевна // ЭКОНОМИКА.by Соколова Г. Н. // Социологические исследования. 2015. № 8. С. 161.

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь