Ян дэ Хартаг (, — ) — нідэрландскі празаік і драматург.
Творчасць Вядомасць атрымаў дзякуючы раману «Слава Галандыі» (Hollands glorie, 1940). Аўтар п’ес «Шкіпер каля Бога» (Schipper naast God, 1942), «Смерць аднаго пацука» (De dood van een rat, 1956), «Ложак з полагам» (The Fourposter, 1950), «Маленькі каўчэг» (De kleine ark, 1951), «Пагібель «Волі» (De ondergang van de «Vrijheid», 1956), прыгодніцкіх раманаў «Інспектар» (De inspecteur, 1961) і «Капітан» (De kaptein, 1967). Некаторыя творы былі экранізаваныя і сталі кінакласікай. Пісаў на нідэрландскай і англійскай мовахprajdzisvet.org.
Катэгорыя:Пісьменнікі Нідэрландаў Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нідэрландскамоўныя пісьменнікі