Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч (нар. ) — беларускі журналіст, блогер, былы палітычны зняволены.
Біяграфічныя звесткі У 2011 годзе ў 16-гадовым узросце Раман Пратасевіч трапіў пад пераслед за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту і быў адлічаны з Ліцэя БНТУ. У 2011—2014 гадах яго неаднаразова затрымлівалі за тое, што адміністраваў апазіцыйныя суполкі ў сацсетках і прымаў удзел у пратэставых акцыях.
Раман Пратасевіч вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, але быў адлічаны, як ён сам распавядаў, па палітычных матывах. На працягу некалькіх гадоў супрацоўнічаў з шэрагам недзяржаўных выданняў, у тым ліку «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё». У студзені 2020 года з’ехаў у Польшу і заявіў, што будзе прасіць там прытулак, бо ў Беларусі можа трапіць пад палітычна матываваны крымінальны пераслед. Эміграцыя нібыта была звязаная са «справай Чудзянцова», сябрам якога ён быў.
У Польшчы Раман Пратасевіч стаў рэдактарам тэлеграм-канала «NEXTA». Восенню 2020 года на хвалі масавых пратэстаў спецслужбы Рэспублікі Беларусь завочна выставілі яму абвінавачванне паводле арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), арт. 130 («Распальванне варожасці») і арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), Раман Пратасевіч і Сцяпан Пуціла былі абвешчаны ў вышук. Следчы камітэт абвінаваціў блогераў у тым, што ў тэлеграм-канале размяшчаліся «заклікі да пратэстаў, блакавання дарог, забастовак, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення, а таксама маршрутаў перасоўвання». Следчы камітэт накіраваў у Польшчу дакументы на іх экстрадыцыю.
Сышоў з пасады рэдактара тэлеграм-канала «NEXTA» ў верасні 2020 года. У сакавіку 2021 года блогер стаў рэдактарам тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу»БелСат . Раман Пратасевіч знаходзіўся на борце рэйса Ryanair 4978, які 23 мая 2021 года выконваў палёт Афіны-Вільнюс і быў змушаны да пасадкі на тэрыторыі Беларусі, прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, дзе журналіст затым арыштаваныeuronews.com. Разам з ім затрымалі яго сяброўку, грамадзянку Расіі, студэнтку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Соф’ю СапегаРадыё Свабода .
24 мая 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным. 31 мая 2020 года шэфства над палітычным зняволеным узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага.
Паводле звестак беларускіх уладаў, раней ён ваяваў на ўсходзе Украіны ў складзе праўрадавага батаёна «Азоў», хоць са слоў камандзіра падраздзялення Андрэя Білецкага Пратасевіч дзейнічаў там як журналістЭкс-командир «Азова» рассказал о ранении Протасевича в Донбассе. Прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР абвінавачваюць беларуса ў здзяйсненні злачынстваў супраць мірнага насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не пярэчыць супраць таго, каб паўстанцы прыехалі ў Мінск і дапыталі затрыманагаЛукашенко не против, чтобы представители ЛНР задавали вопросы Протасевичу. 3 чэрвеня 2021 года на тэлеканале «АНТ» выйшла перадача з удзелам Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрв’ю ПратасевічаНаста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» Пратасевіча — Радыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемент катавання палітвязня«Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана Пратасевіча — Радыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.«Интервью с пленными не бывает» — Белорусский партизан, 4 чэрвеня 2021 г.. Радка Валерава з чэшскага партала расследаванняў «» ў сваім артыкуле ад 15 чэрвеня 2021 года лічыць, што ярлыкі накшталт «фашыст», «тэрарыст», «агент ЦРУ», што распаўсюдзіліся ў Інтэрнэце ў адносінах да Пратасевіча схільнымі да дезінфармацыі крыніцамі, цалкам ілжывыя.
3 мая 2023 года Раман Пратасевіч прысуджаны да 8 гадоў зняволення. 22 мая 2023 года Пратасевіч быў памілаваныРаман Пратасевіч памілаваны Лукашэнкам. У маі 2024 года Пратасевіч паведаміў, што вывучыўся на электразваршчыка 3-га разрадуЗдагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч.
Рэакцыя 21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША ў тым ліку за ўзяцце пад варту ПратасевічаTreasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus — Міністэрства фінансаў ЗША, 21.06.2021OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. 9 жніўня 2021 года ЗША пашырылі спіс, дадаў Следчы камітэт, у тым ліку за адкрыццё палітычна матываваных крымінальных спраў супраць Пратасевіча і Сапегі.
Спасылкі
Телеканал «Дождь»: Протасевич дал интервью госТВ об оппозиции // 3 июня 2021 Пратасевіч пачаў новы медыа-праект // ZNAK, 2021-08-17
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»