Данг Мінь Юн (; 1932—1963), таксама вядомы пад псеўданімам Бэй Дэн () — лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войн. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Народных узброеных сіл В’етнама. Біяграфія Нарадзіўся ў 1932 годзе ў камуне Лонг Чау, раён Чау Тхань, правінцыя Віньлонг (цяпер акруга 3, горад Віньлонг, аднайменная правінцыя) у сям’і рамеснікаў і гандляроў.
У 1948 годзе ўступіў у антыфранцузскія сілы. У 1949 годзе прыняты ў Камуністычную партыю Індакітая. У 1954 годзе з’ехаў на поўнач, дзе вучыўся ў афіцэрскай школе, пасля заканчэння якой служыў на в’етнама-кітайскай мяжы. У 1962 годзе заняў пасаду камандзіра першай роты 261-га батальёна ваеннай зоны 8. У пачатку 1963 года ўзначальваў в’етнамскія сілы падчас бою за Апбак. Тут войскі камуністаў нанеслі першае буйное паражэнне праціўнікуĐặng Minh Nhuận, người tham gia chỉ huy trận Ấp Bắc (1).
30 студзеня 1963 года, падчас нападу на форт Тхань Нхут (цяпер у раёне Гокангтай, правінцыя Цяньцзян), быў цяжка паранены і хутка памёр.
Сям’я Быў жанаты на Тхі Мінь Нгует, меў трох дачок: Данг Тхі Нгует Хонг (нарадзілася ў 1959 годзе), Данг Тхі Нгует Ань (нарадзілася ў 1961 годзе), Данг Тхі Нгует Май (нарадзілася ў 1962 годзе)38 tên đường ở TP HCM bị đặt sai.
Узнагароды 20 чэрвеня 1994 года пасмяротна прысвоена званне Героя Народных узброеных сіл В’етнама.
Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Героі Народных узброеных сіл В’етнама Катэгорыя:Лейтэнанты В’етнамскай народнай арміі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Памерлі 30 студзеня Катэгорыя:Памерлі ў 1963 годзе