Аўчо́са — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бася (басейн Сажа).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 26 км². Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Лысая Гара. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Карасі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,4 км ад вытоку да вёскі Акунёўка.
Назва Паводле К. Бугі, праз форму *Vъlčesa ад балцкага *Vilkesa з балцкім гідранімічным утваральнікам -esa. Ул. Тапароў бачыў тут той жа суфікс -еса, што і ў назве ЛучосаВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.. Далей да літоўскага vilkas "воўк".
Літаратура
Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Басі Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна