Ю́заф Лангша́м дэ Бер’е́ (, сваё прозвішча запісаў як ; 1782—1820) — медык.

Біяграфія Паходзіць з гугеноцкага французскага роду, які меў рэзідэнцыю ў Лангшам (там знаходзіцца знакаміты кляштар Нотр Дам), але пакінуў краіну яшчэ ў XVII стагоддзі. Быў сынам , бурмістра Львова, і Женеўевы МарсеньеRedzik A. Longchamps de Berier — zarys dziejów rodu / Adam Redzik //. Lwów : miasto — społeczeństwo — kultura. — Kraków, 2005. — T. V. — S. 245—270. .

Быў найлепшым студэнтам Віленскай акадэміі, стаў доктарам медыцыны. У 1788 быў памочнікам доктара Лабенвейна і выкладаў анатомію ў Галоўнай школе ВКЛ у Вільні. Будучы доктарам філасофіі і навук вольных, карэпэтытарам анатоміі (упершыню на польскай мове) у Галоўнай школе ВКЛ, зрабіў пераклад з французскай мовы на польскую кнігі «Акушэрская навука праз пытанні і адказы…» і выдаў яе ў друкарні Віленскай акадэміі ў 1789 г. (253 старонкі).

Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 1-й ступені ў 1820 годзе.

Верагодна, братам Юзафа быў Ян Лангшам, былы капітан ВП у 1820—1821 гг.

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову