Берлінскі вольны ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Берлін.

Агульная характарыстыка Вучэльня з'яўляецца дзяржаўным даследчым універсітэтам. Вольны ўніверсітэт Берліна з'яўляецца адным з 11 самых прэстыжных нямецкіх даследчых універсітэтаў у рамках Ініцыятывы па павышэнню кваліфікацыі нямецкіх універсітэтаў. Вольны ўніверсітэт Берліна нязменна ўваходзіць у дзясятку лепшых універсітэтаў Германіі, валодаючы адмысловымі перавагамі ў галіне мастацтваў і гуманітарных навук, за якімі ідуць сацыяльныя навукі. Ён заўжды займае лідзіруючыя пазіцыі ў міжнародных універсітэцкіх рэйтынгах.

Універсітэт быў заснаваны ў Заходнім Берліне ў 1948 годзе пры падтрымцы ЗША ў пачатку Халоднай вайны як фактычны заходні працяг Універсітэта Фрыдэрыка Вільгельма, які апынуўся ва Усходнім Берліне і сутыкнуўся з моцнымі камуністычнымі рэпрэсіямі; яго назва апелюе да статусу Заходняга Берліна як часткі заходняга вольнага свету, у адрозненне ад кантраляванага камуністамі універсітэта ва Усходнім Берліне.

Структура Факультэт біялогіі, хіміі і фармацыі Факультэт навук аб Зямлі Факультэт гісторыі і культуралогіі Факультэт права Факультэт матэматыкі і камп'ютарных навук Факультэт адукацыі і псіхалогіі Факультэт філасофіі і гуманітарных навук Факультэт фізікі Факультэт палітычных і сацыяльных навук Факультэт ветэрынарнай медыцыны Факультэт эканомікі Медыцынская школа «Charité» - Берлінскі медыцынскі ўніверсітэт (сумесна з Універсітэтам Гумбальта)

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі