Тараканаўка — рака на захадзе Санкт-Пецярбурга, прыток Екацерынгофкі. Рух маламерных суднаў па рацэ забаронены. Названая ў 1785 годзе ад прозвішча ўладальнікаў аднаго з мясцовых заводаў. Адна з першых назваў ракі — Рамеёкі (), пераробленая ў Раманаўку. З 1757 па 1768 гг. насіла назвы Металаўка, затым Чэчэрынаўка. Першая звязана з тым, што на яе берагах прысутнічалі чыгуналіцейныя заводы і майстэрні. Другая — ад прозвішча аднаго з мясцовых землеўладальнікаў. Пачынаецца ад Папяровага канала (Сутугін мост), цячэ на паўднёвы захад, з’яўляючыся паўднёвай мяжой парку Екацерынгоф, упадае ў Екацерынгофку. Сучасная даўжыня — 1,1 км, шырыня 25-30 м, глыбіня 0,5-1,5 м.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Басейн Нявы