«Вясёлыя рабяты» () — збор гратэскных літаратурных анектодаў, створаны ў 1971—1972 гадах супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «» — кніжным графікам Наталляй Дабрахотавай-Майковай і мастаком-нонканфармістам . Анекдоты са збору маюць падабенства з літаратурнымі анекдотамі і часта памылкова прыпісваюцца яму. Найбольшае распаўсюджанне збор атрымаў шляхам самвыдату, а ў 1998 годзе быў упершыню афіцыйна выдадзены.
Аўтары Наталля Аляксандраўна Дабрахотава-Майкова (нар. 7 ліпеня 1938) — расійская мастачка, перакладчыца. У 1960 годзе скончыла хімфак МДУ, два гады працавала па спецыяльнасці. Маляваць вучылася ў студыі пры клубе Серафімовіча, кіраўнік М. Т. Хазанаў. З 1962 года працуе мастаком-ілюстратарам. Шмат гадоў супрацоўнічала з часопісам «», зрэдку з іншымі часопісамі. У асноўным працавала з дзіцячай і навукова-папулярнай літаратурай (выдавецтвы «Молодая гвардия», «Детская литература», «Аванта+» і іншыя). З 1974 года працавала разам з сястрой Таццянай Аляксандраўнай Дабрахотавай-Майковай. Маці перакладчыцы Кацярыны Міхайлаўны Дабрахотавай-Майковай.
(18 ліпеня 1938 — 17 лістапада 1978) — расійскі мастак, прадстаўнік неафіцыйнага мастацтва. З 1955 па 1957 год вучыўся на хімфаку МДУ. У 1957 годзе паступіў у Маскоўскі тэкстыльны інстытут на мастацкае аддзяленне. У 1959 годзе быў выключаны за фармалізм. У 1960 годзе паступіў у Маскоўскі паліграфічны інстытут, які скончыў у 1965 годзе з адзнакай. У якасці дыплома прадставіў афармленне книгі Льюіса Кэрала «Аліса ў краіне цудаў». Пятніцкі быў адной з асноўных фігур маскоўскага андэграўнда 1960–70-х гадоў.
Паводле ўспамінаў Наталлі Дабрахотавай-Майковай, яны пазнаёміліся з Пятніцкім на хімфаку МДУ і былі аднакурснікамі, ён закахаўся ў яе малодшую сястру Таццяну, з якой пазней меў агульную дачку.
Гісторыя стварэння Суаўтар кнігі Наталля Дабрахотава-Майкова ў пасляслоўі 1996 года, напісаным да выдання 1998 года, паведамляе пра абставіны яе стварэння. Яна з’яўлялася пазаштатным мастаком часопіса «», якога летам 1971 года пасля вымушанага выхаду на пенсію галоўнай рэдактаркі , на думку яе каманды, чакаў крах. Тэксты гэтых першых пародый у асноўны корпус анекдотаў не ўвайшоў, аднак пачатак быў пакладзены. Пятніцкі жыў тады ў сям’і сваёй суаўтаркі і разам з яе сваячкамі зрабіў каляровыя маскі-партрэты Пушкіна, Гогаля, Талстога і Дастаеўскага (іх выявы можна было пазней убачыць на вокладцы выдання 1998 года; гэтыя артэфакты захаваліся і ў XXI стагоддзі выстаўляліся ў прыватнай галерэі на выставе Пятніцкага).
Распаўсюджанне Першыя копіі кніжкі ўяўлялі сабой фота- і ксеракопіі рукапісу з ілюстрацыямі. Асобнікі мелі тытульную старонку з аўтарскай назвай «Вясёлыя рабяты». У больш позніх версіях пры перапрацоўцы ў машынапісны тэкст тытульны ліст быў згублены. Паводле Дабрахотавай-Майковай «па той жа прычыне не мела шырокай агалоскі графічна-матэматычная Валодзіна кампазіцыя пра каханне бегемотаў, якое назіраў Ф. М. Дастаеўскі (царства яму нябеснае), з фіналам: „і нічога складанага ў гэтай навуцы няма“». Пазней у масавай свядомасці тэкст, які страціў тытульны ліст і стаў ананімным, «набыў» аўтарства , якому сапраўды належыць шэраг парадыйных мініяцюр пра Пушкіна і Гогаля. Асобнікі анекдотаў у фармаце самвыдату разышліся па руках і мелі велізарны поспех.
паведамляе: «У канцы 80-х — пачатку 90-х гг. асобныя тэксты з цыкла „Вясёлыя рабяты“ шматкроць друкаваліся ў газетах („Праўда“ ад 23 лістапада 1991 года і інш.) з рознымі ўказаннямі аўтарства (Хармс, „прыпісваецца Хармсу“) або з заклікамі да аўтара адгукнуцца. Упершыню сапраўдныя аўтары былі названыя ў нататцы ў 1988 г. У дадатку да зборніка прозы і дзённікаў Хармса, які выйшаў у выдавецтве „Глагол“, былі змешчаны тэксты Дабрахотавай і Пятніцкага з даданнем аналагічных тэкстаў іншых аўтараў».
У сваім блогу Дабрахотава-Майкова піша, што арыгінал існаваў у зялёным нататніку з нейкай канферэнцыі. У 1998 годзе яе сябар выдавец (выдавецтва «Арда») ажыццявіў маленькім накладам публікацыю «Вясёлых рабят». Па сцвярджэнні аўтаркі публікацыя была «не вельмі ўдалая, тэкст наборны і малюнкі пераблытаны».
У 2020 годзе факсіміле рукапісу з шырокім абсягам дадатковых матэрыялаў было выпушчана асобнай кнігай: «„Леў Талстой вельмі любіў дзяцей…“ Анекдоты пра пісьменнікаў, якія прыпісваюцца Хармсу» (Масква, выдавецтва «Эксмо»). Апроч факсіміле рукапісу з малюнкамі У. Пятніцкага кніга ўключае ў сябе шматлікія каментарыі, а таксама навуковыя і біяграфічныя артыкулы розных спецыялістаў. Кніга была прадстаўлена на Маскоўскім кніжным кірмашы — 2020, кніжнымі рэцэнзентамі ўключалася ў агляды «кніга тыдня» і «самыя цікавыя навінкі апошніх месяцаў». Рэцэнзія на кнігу выйшла ў альманаху, прысвечаным гісторыі самвыдату ў Расіі «Acta samizdatica» (№ 5, 2020): «Без перабольшанняў можна сказаць, што мы, нарэшце, атрымалі кнігу, якую ўсе даўно чакалі». Венгерская літаратуразнаўца Жофія Калаўскі ў рэцэнзіі, напісанай для венгерскага Інстытута літаратуразнаўства, адзначае, што ў выданні паказана, як гэты твор увайшоў у сацыяльны і культурны кантэкст 1970-х гадоў, што яно дапоўнена серыяй даследаванняў і інтэрв’ю, якія аналізуюць ролю і значэнне анекдотаў у многіх сумежных галінах культуры. Мастак, заснавальнік арт-камуны ОДЕКАЛ Сяргей Сігерсан уключыў кнігу ў спіс «5 кніг пра тое, што ўяўляў сабой савецкі арт-самвыдат».
Крытыка і аналіз Кукулін піша:
Назаранка піша:
Расійскі пісьменнік Віктар Кротаў адзначаў, што збор літаратурных анекдотаў «сыграў аздараўляльную ролю ў часы празмернай савецкай кананізацыі класікаў». Пісьменнік наадварот выказваў думку, што гэтыя тэксты не займалі ніякага месца ў рускай вуснай традыцыі і назваў іх «савецкім зубаскальствам і пляскай на магілах геніяў». Журналіст і крытык узгадаў, што гэтыя тэксты «былі бліскучымі і складаліся ў постмадэрнісцкі метатэкст». Ён адзначыў, што ніколі не бачыў у іх непавагі да класікі, бо героі гэтых анекдотаў не рэальныя аўтары, а «дурныя, смешныя (пераважна барадатыя) партрэты са сцен абшарпанага школьнага кабінета літаратуры».
Адаптацыі У 1997 годзе 2-м ў Тарусе быў паказаны курсавы мультфіль студэнта УДІКа Кірыла Фядулава «Барадаты анекдот», які экранізаваў гісторыю «Леў Талстой вельмі любіў граць на балалайцы…». У 2003 годзе выйшаў цыкл кароткіх мультфільмаў пад агульнай назвай «300 гісторый пра пецярбуржцаў», сярод якіх былі і гісторыі са зборніка «Вясёлыя рабяты». У абодвух выпадках у цітрах аўтарства гісторый прыпісвалася Даніілу Хармсу.
Крыніцы
Літаратура Кнігі
Артыкулы
Катэгорыя:Данііл Хармс Катэгорыя:Самвыдат Катэгорыя:Кнігі 1970-х гадоў Катэгорыя:Кнігі 1998 года