Аўсо́віна, Няцеч, канал Аўсовіна — рака ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці і Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 18 км, з іх 15 км у Кармянскім раёне. Плошча вадазбору 48,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца каля вёскі Церахоўка Слаўгарадскага раёна, упадае ў Сож каля вёскі Студзянец Кармянскага раёна. Ад вусця да вёскі Лабыроўка на працягу 5,4 км каналізаваная. Каля вёскі Залатаміно на рацэ сажалка.

Зноскі

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 года.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Рэкі Кармянскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа