«Карпарацыя монстраў» () — амерыканскі анімацыйны фільм студый «Disney Enterprises Inc» і «Pixar» 2001 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2002) у намінацыі «Найлепшая музыка» за песню «If I Did not Have You».

Сюжэт Дзесьці ў паралельным свеце існуе горад Монстрапаліс, які засяляюць монстры. Электраэнергію для свайго горада монстры здабываюць з крыкаў чалавечых дзяцей. Таму галоўным прадпрыемствам Монстрапаліса з’яўляецца электрастанцыя і па сумяшчальніцтве фабрыка страху — «Карпарацыя монстраў». На ёй з дапамогай спецыяльных апаратаў монстры, якія працуюць пудзіламі, пранікаюць у чалавечы свет праз дзверы сцянных шаф, што вядуць у пакоі дзяцей.

Беларуская агучка Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA.

Ролі агучвалі:

Майк Вазоўскі — Зміцер Давідовіч Джэймс Пі Саліван — Максім Карасцялёў Бу — Аліса Немчанінава Селія — Аксана Чывялёва Рэндал Богс — Аляксандр Аўчыннікаў Вадашчуп — Ігар Сідорчык Роза — Ірына Кабанава Флінт — Святлана Цімохіна

А таксама: Сяргей Жбанкоў, Уладзіслаў Вінаградаў, Эдуард Вайніловіч, Сяргей Кілеса, Раман Падаляка, Кірыл Акуленец ды іншыя.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2001 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Рэндзі Ньюман Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг