Мара́т Сярге́евіч Ма́ркаў (; ) — беларускі тэлевядучы, медыя-менеджар, другі старшыня «Агульнанацыянальнага тэлебачання» (2017—2024). Прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. З 13 чэрвеня 2024 года Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу іншых краін.

Біяграфія Грузінскага паходжання і мае родзічаў у Грузіі. Маці — Лілія Канстанцінаўна Маркава, 25 гадоў адпрацавала загадчыцай натарыяльнай канторы ў Лунінцы (Брэсцкая вобласць). У 1986 годзе скончыў школу № 2 у ЛунінцыУроженец Брестчины Марат Марков возглавил ОНТ [Ураджэнец Брэстчыны Марат Маркаў узначаліў АНТ] — Вячэрні Брэст, 28 сакавіка 2017 , быў акцябронкам, піянерам і камсамольцам. Двойчы бываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» (Зубранёўка, Мядзельскі раён) і «Артэк» (пасёлак Гурзуф, Ялта, Украінская ССР). Спяваў і граў на бас-гітары ў школьным рок-гурце. Пасля 5 гадоў навучання гранню на скрыпцы перайшоў у футбольную секцыю. Займаўся таксама барацьбой дзюдо. Скончыў школу з залатым медалём. У 1986 годзе паступіў у Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, дзе атрымаў тэхнічную адукацыю. У 19 гадоў пачаў займацца ў трэнажорнай зале з трэнерам, з якім працягнуў заняткі цягам больш як 30 гадоў. Праслужыў у беларускім войску 13 гадоў, дзе даслужыўся да намесніка камандзіра ўзводу. Па сканчэнні юрыдычнага факультэта БДУ некалькі гадоў працаваў аўдытарам. Пазней уладкаваўся на Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Адтуль атрымаў запрашэнне на пасаду галоўнага радцы ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, дзе дайшоў да пасады 1-га намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У верасні 2011 года паступіў у Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі на эканамічную спецыяльнасць. У снежні 2011 года быў прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў інфармацыйнай галіне. У аспірантуры пісаў працу па выбарчых тэхналогіях і вывучаў тэорыю кіравання. У 2015 годзе набыў амерыканскі матацыкл «Харлі-Дэвідсан», юбілейнай да 105-годдзя брэнду мадэлі, якую аматары называюць «Электрычкай».

Быў аўтарам і вядучым перадачы «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь 1». 24 сакавіка 2017 года прызначаны старшынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», якому належыць «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» («АНТ»). Цягам 2017 года правёў першы з 2006 года адбор вядучых на тэлеканале «АНТ». У студзені 2018 года ютуб-канал «АНТ» 1-м сярод СМІ Беларусі набраў 100 млн праглядаў. 10 красавіка 2018 года паведаміў, што 54 % эфіру «АНТ» складаў расійскі змест, а рэшту — змест беларускай вытворчасці. Увосень 2018 года ў Сіяні (правінцыя Шэньсі) падпісаў шматбаковае пагадненне з «Цэнтральным тэлебачаннем Кітая» аб стварэнні супольнага навіновага партала. У лістападзе 2018 года перавёў «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» на высокае разрозненне. У лістападзе 2018 года стаў весці аўтарскую перадачу інтэрв’ю «Нічога асабістага» на канале «АНТ». 13 лістапада 2018 года ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы ўдзельнічаў у заснаванні Клуба кіраўнікоў СМІ Беларусі і Расіі. У 2018 годзе доля забаўляльнага зместу з «Першага канала» Расіі на «АНТ» склала 44 %.

На ліпень 2020 года ютуб-канал «АНТ» меў звыш 360 000 падпісчыкаў і звыш 50 млн праглядаў ад пачатку года.

Прапаганда і ўдзел у рэпрэсіях Выступаў у СМІ з апраўданнем створанай рэжымам Лукашэнкі сістэмы СМІ і дзяржаўнай цэнзурыМарат Марков: Любви к родине не бывает много [Марат Маркаў: Любові да радзімы шмат не бывае] — Минск-новости, 18 красавіка 2019 .

У 2020 годзе, пасля гвалтоўнага падаўлення сілавымі структурамі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў, з ачоленага Маркавым АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды звольнілася больш супрацоўнікаў, чым з іншых дзяржаўных тэлеканалаў: каля чвэрці ўсіх працаўнікоў. Паводле сведкаў, Маркаў пагражаў тым, хто звальняўся, крымінальнымі справамі і . Акрамя гэтага, Маркаў уваходзіў у склад так званай «камісіі па інфармацыйнай бяспецы» пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая ў канцы лета пазбавіла акрэдытацыі шматлікіх журналістаў замежных СМІ.

3 чэрвеня 2021 года на АНТ было апублікавана інтэрв’ю Марата Маркава з палітвязнем Раманам Пратасевічам пасля таго, як той быў зняты з прымусова пасаджанага ў Мінску самалёта Ryanair і, па распаўсюджаных падазрэннях, быў катаваны сілавікамі Лукашэнкі.

На X форуме маладых журналістаў у снежні 2023 года ўзняў пытанне прапагандысцкай работы, назваўшы свой выступ «Слова прапагандыста».

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

13 чэрвеня 2024 года заняў пасаду міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

9 красавіка 2026 года прызначаны міністрам культуры БеларусіМарат Маркаў назначаны міністрам культуры Беларусі.

Узнагароды і прэміі Прэмія «За духоўнае адраджэнне» (2020); Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2020) «за стварэнне аўтарскіх тэлеперадач аб людзях, падзеях і дасягненнях суверэннай Беларусі»УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Медаль «За працоўныя заслугі» (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь.

Міжнародныя санкцыі 21 чэрвеня 2021 года Маркаў быў унесены ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі як кіраўнік «Агульнанацыянальнага тэлебачання», «адказны за праграмныя і рэдактарскія рашэнні, у тым ліку за рашэнне пра запіс і трансляцыю „інтэрв’ю“» з Раманам Пратасевічам з прыкметамі жорсткага абыходжання з ім і якое, «паводле шырока распаўсюджаных меркаванняў, здымалася пад прымусам».

2 снежня 2021 года Маркаў быў даданы ў чорны спіс Еўрасаюза. 20 снежня Маркава ў свой санкцыйны спіс уключыла ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя.

Крыніцы

Спасылкі

Біяграфія // АНТ

Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Агульнанацыянальнае тэлебачанне Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання