«Шрэк» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «DreamWorks Pictures» 2001 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2002) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Сюжэт Па сюжэце, вялікі зялёны волат па імі Шрэк жыве ў казачнай дзяржаве. Шрэк жыве ў ганарлівай адзіноце на лясным балоце, якое лічыць сваім. Але аднойчы злосны каратышка — лорд Фаркуад, кіраўнік чароўнага каралеўства, бязлітасна сагнаў на балота Шрэка ўсіх казачных насельнікаў.
Пасля гэтага бяспечнаму жыццю зялёнага волата прыйшоў канец. Але лорд Фаркуад паабяцаў вярнуць Шрэку балота, калі волат здабудзе яму цудоўную прынцэсу Фіёну, якая пакутуе ў непрыступнай вежы, што ахоўваецца вогненным драконам.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2001 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Гары Грэгсан-Уільямс