Францішак Казімір Вайніловіч (; пам. 1745) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Крыштафа Пятра Вайніловіча, падчашага і стольніка мазырскага, і Людвікі з Расудоўскіх.

Падчашы мазырскі (1722), губернатар Нясвіжскага княства князёў Радзівілаў у 1725—1740 гадах.

Сям’я Быў у шлюбе з Барбарай з Фелькерзамбаў герба ўласнага (яе маці з Юдыцкіх герба «Радван»). Дзеці:

Брыгіда, муж Юзаф Межаеўскі. Францішка, 1 муж — Бенядзікт Арэшка, 2 муж — Казімір Корсак. Алена, муж Францішак Хамскі. Адам (1739—1803), абозны, канюшы, суддзя земскі, падкаморы новагародскі. Жонка — Караліна Сулістроўская. Дамінік (1744 — пасля 1787), у духоўным стане, быў місіянерам Святога Яна ў Вільні.

Спасылкі Рыбчонак С. 14/12. Францішак Казімер // Радавод Вайніловічаў гербу «Сыракомля» змененая // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2011. — № 18. — С.116-123

Катэгорыя:Падчашыі мазырскія