Рональд Джордж Рэйфард Норыш (; , Кембрыдж, Вялікабрытанія — , Кембрыдж, Вялікабрытанія) — брытанскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1967 годзеNorrish’s Nobel Foundation biographyNorrish’s Nobel Lecture Some Fast Reactions in Gases Studied by Flash Photolysis and Kinetic Spectroscopy.
Адукацыя і маладыя гады Норыш нарадзіўся ў Кембрыджы і атрымаў адукацыю ў школе Перс і каледжы Эмануэль у Кембрыджы. Ён быў вучнем Эрыка Райдэла.
Кар’ера і даследаванні Норыш быў у палоне пад час Першай сусветнай вайны, а пазней з сумам пракаментаваў, што шмат яго сучаснікаў і патэнцыйных канкурэнтаў у Кембрыджы не выжылі ў вайну. Ваенныя звесткі паказваюць, што другі лейтэнант Каралеўскай артылерыі Норыш прапаў без вестак (трапіў у палон) 21 сакавіка 1918 года. Норыш вярнуўся ў каледж Эмануэль у якасці навуковага супрацоўніка ў 1925 годзе і пазней стаў загадчыкам кафедры фізічнай хіміі ў Кембрыджскім універсітэце. На працягу многіх гадоў кафедра фізічнай хіміі займала левы бок будынка Lensfield Road, а да іншай кафедры «хіміі» (якая ўключала арганічную, тэарэтычную і неарганічную хімію), пад кіраўніцтвам лорда Аляксандра Рабертуса Тода, можна было дабрацца, павярнуўшы направа ля галоўнага ўваходу. Абедзве кафедры мелі асобны адміністрацыйны, тэхнічны і акадэмічны персанал, пакуль яны не аб’ядналіся ў адзін хімічны факультэт пад кіраўніцтвам Джона Мэрыга Томаса ў пачатку 1980-х гадоў. Норыш даследаваў фотахімію, выкарыстоўваючы бесперапынныя крыніцы святла (у тым ліку пасля вайны — пражэктары).
Узнагароды Норыш быў абраны членам Каралеўскага таварыства ў 1936 годзе. У выніку распрацоўкі флэш-фоталізу Норыш быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй па хіміі ў 1967 годзе разам з Манфрэдам Эйгенам і Джорджам Портэрам за даследаванне надзвычай хуткіх хімічных рэакцый. Адно з яго дасягненняў — стварэнне рэакцыі Норыша.
У Кембрыджы Норыш кіраваў Разаліндай Франклін, будучай даследчыцай ДНК і калегай Джэймса Уотсана і Фрэнсіса Крыка, і ў іх адносінах быў пэўны канфліктRosalind Franklin: The Dark Lady of DNA..
Спасылкі
Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Постаці Кембрыджа