Барыс Яўгенавіч Ведзянееў (21 снежня 1884 (2 студзеня 1885), Тыфліс — , ) — савецкі вучоны, энергетык і гідратэхнік. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1943). Спецыяліст пераважна па тэорыі эканамічнага абгрунтавання будаўніцтва ГЭС.
Біяграфія Барыс Яўгенавіч Ведзянееў нарадзіўся ў Тыфлісе. Скончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1909 годзе. У пачатку XX стагоддзі займаўся праектаваннем партовых збудаванняў у Мурманску і на Далёкім Усходзе.
Удзельнічаў у праектаванні гідрастанцыі на Дняпры. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года прымаў удзел у распрацоўцы плана ГАЭЛРА. Быў адным з кіраўнікоў узвядзення Дняпроўскай, Волхаўскай і Кандапожскай ГЭС. Акадэмік АН СССР (1932). Дэпутат ВС СССР 1-2 скліканняў (з 1937 года) ад Карэльскай АССР.
Памёр 25 верасня 1946 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1.
Катэгорыя:Гідратэхнікі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання