Avito — інтэрнэт-сэрвіс для размяшчэння аб’яў аб таварах, нерухомасці, вакансіях і рэзюмэ на рынку працы, а таксама паслугах ад прыватных асоб і кампаній, які займае другое месца ў свеце і першае у Расіі сярод онлайн-класіфайдаў. Тавары, прапанаваныя да продажу на Avito, могуць быць новымі і былымі ў выкарыстанні. У верасні 2021 года на Avito было змешчана амаль 80 млн актыўных аб’яў.
Avito з’яўляецца часткай OLX Group, якая належыць нідэрландскай кампаніі Prosus (еўрапейскае падраздзяленне Naspers), якая аб’ядноўвае сайты аб’яў у розных краінах свету. У Расіі кампанія дзейнічае праз ТАА «КЕХ еКоммерц», галаўны офіс якога размешчаны ў Маскве. Колькасць персаналу на верасень 2021 года складае больш за 2500 чалавек.
Катэгорыя:Кампаніі Расіі Катэгорыя:Кампаніі Нідэрландаў Катэгорыя:Сайты Расіі Катэгорыя:Сайты прыватных аб’яў Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2007 годзе