Валянцін Віктаравіч Бурнос (нар. , Ліда) — беларускі футбаліст (брамнік), спартыўны функцыянер.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Лідзе. Выхаванец Лідскай ДЮСШ. Футбольную кар’еру распачаў у мясцовым «Абутніку». Станавіўся ў яго складзе чэмпіёнам БССР. Некалькі сезонаў выступаў за іншыя каманды з Беларусі, Польшчы, Расіі. Скончыў гульнявую кар’еру ў родным клубе ў 2000 годзе.
Застаўся ў футболе. Працаваў дырэктарам футбольнага клуба «Ліда». З 2008 дырэктар ДЮСШ у Лідзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Рыбак Старадубскае Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Алдан Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Іскра Смаленск Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Беларусі