Турскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тур.

Агульная характарыстыка Турскі ўніверсітэт быў створаны ў 1971 годзе ў адпаведнасці з законам, які пасля падзей 1968 года імкнуўся мадэрнізаваць і дэмакратызаваць структуры вышэйшай адукацыі. Ён аб’яднаў існуючыя на той час вышэйшыя навучальныя ўстановы горада. Да стварэння Арлеанска-Турскай акадэміі (1961 год) у Туры не было ВНУ. Існаваў толькі цэнтр рэнесансных даследаванняў (далучаны да факультэта літаратуры Універсітэта Пуацье), які стаў цэнтрам вышэйшых рэнесансных студый Медыцынскай школай. Апошняя была ператворана ў медыка-фармацыйны факультэт, а міністэрствам створаны факультэт літаратуры і гуманітарных навук і ўніверсітэцкі навуковы каледж. Затым, у кастрычніку 1968 года адкрыўся тэхналагічны інстытут універсітэта з двума эксперыментальнымі курсамі. Універсітэцкі каледж права і эканомікі знаходзіўся раней у залежнасці ад Арлеанскага ўніверсітэта.

Структура факультэт мастацтваў і гуманітарных навук факультэт права, эканомікі і сацыяльных навук факультэт вышэйшых навук Рэнесансу тэхналагічны інстытут у Туры тэхналагічны інстытут у Блуа факультэт медыцыны факультэт навукі і тэхнікі факультэт фармацэўтычных навук факультэт літаратур і моў політэхнічная школа

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Тур (горад)