Эрвэ Базен (), сапраўднае імя Жан-П’ер Мары Эрвэ-Базен (; , Анжэ — ) — французскі пісьменнік, удзельнік Руху Супраціву, прэзідэнт Ганкураўскай акадэміі (з 1973). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1980).
Біяграфія Нарадзіўся ў пабожнай буржуазнай сям’і. Дзяцінства прайшло ў дэпартаменце Мен і Луара. Праз частыя канфлікты з уладнай маці (вобраз якой пазней выведзены ў рамане «Гадзюка ў кулаку») некалькі разоў уцякаў з дому, пакуль у 20 гадоў урэшце не пакінуў сям’ю. Нягледзячы на цяжкія ўспаміны, выкліканыя бацькоўскай сядзібай, усё жыццё заставаўся вельмі прывязаны да родных мясцінаў — менавіта там адбываюцца дзеі большасці яго раманаў.
Пасля пансіяната Эрвэ Базен паступіў на факультэт літаратуры ў Сарбоне. Дзеля заробку браўся за кожную працу, змяніў шмат прафесій. Самастойнае жыццё пачаў прадаўцом хустак і шкарпэтак на вядомай вуліцы Лепік у Парыжы, дарозе ў краіну мастакоў — на Манмартр. Гандаль не пайшоў, але Базен не журыўся, асвойваў прафесію за прафесіяй. Быў мулярам, тынкоўшчыкам, цесляром, электраманцёрам. Літаратурную дзейнасць пачаў беспаспяховымі вершамі. У 1946 годзе стварае паэтычны часопіс «Ракавіна» (La Coquille), выпусціў 8 нумароў; у 1948 годзе атрымаў прэмію Апалінера за «Дзень» (Jour) — свой першы зборнік паэм, напісаны як працяг À la poursuite d’ris. Потым парадай Поля Валеры кінуў паэзію і заняўся прозай.
Канфліктныя адносіны з маці натхнілі пісьменніка на раман «Гадзюка ў кулаку» (Vipère au poing, 1948), апавяданне пра поўныя нянавісці адносіны ў сям’і Рэзо: бяздушную і жорсткую маці, што ўвесь час знаходзіць новыя спосабы прыгнёту і прыдзірак, і яе дзяцей, найперш апавядальніка Жана Рэзо. Гэтыя «Атрыды ў фланэлевай камізэльцы», як называў раман сам Эрвэ Базена, былі добра ацэнены крытыкам Марысам Надо. Раман меў велізарны поспех у пасляваенны час, як і многія іншыя, дзе натуралістычна апісваліся норавы эпохі і ствараліся верагодныя псіхалагічныя партрэты. Персанажы «Гадзюкі ў кулаку» сталі героямі і іншых раманаў: «Смерць коніка» (La mort du petit cheval, 1950) і «Крык савы» (Cri de la chouette, 1971).
У 1950 годзе Эрвэ Базен апублікаваў L’amour est à réinventer ў часопісе La Nef, у тым жа нумары друкаваліся творы , Жака Адыберці, , Марыса Друона і Андрэ Маруа.
Эрвэ Базена лічаць «сямейным раманістам», сям’я — цэнтральная тэма ўсіх яго раманаў. Эдварда Кузьміна адзначала, што «аналіз псіхалогіі шлюбу <…> надзвычай грунтоўна і пільна распрацаваны пісьменнікам». Пры гэтым, як паказвае крытык у сувязі з раманам «Шлюбная жыццё» (Le Matrimoine, 1966), «кожная палова роду чалавечага можа прачытаць яго са сваіх пазіцый. Жанчыны прачытаюць яго з гарачым спачуваннем, пазнаўшы, нібы ў люстэрку, свае штодзённыя вялікія і маленькія драмы. Мужчына ж можа прачытаць раман з поўным самаздавальннем, салідарны з героем, разам з ім абвінаваціўшы жанчыну ва ўсім бязладдзі побыту. І не адразу заўважыць, што, здаецца, пісьменнік злавіў яго ў пастку»Э. Кузьмина. Роман или исследование? // «Литературное обозрение», 1973, № 7, с.86-88.. У гутарках Базен бязбоязна раскрываўся, падахвочваючы і суразмоўцу быць такім жа непасрэдным і адкрытым, каб не марнаваць час размовы. Базен спяшаўся жыць, павышаны тэмп жыцця, нават разводы і шлюбы (якіх было чатыры), колькасць дзяцей, ледзь не большае за колькасць раманаў, былі нармальным адлюстраваннем падараванага яму леанардаўскага творчага і жыццёвага зараду.
Тым жа часам Базен піша навелы і эсэ, як, напрыклад, «Усё, у што я веру» (Ce que je crois, 1977).
У 1960 годзе Эрвэ Базен стаў членам Ганкураўскай акадэміі, а ў 1973 годзе яе прэзідэнтам (Хорхэ Семпрун, які мусіў змяніць Франсуа Нурысье, перадаў Базену сваю чаргу).
Эрвэ Базен быў актывістам руху за мір, звязанага з Камуністычнай партыяй, ідэі якой былі блізкія пісьменніку. Удзельнічаў у Супраціве, не прыняўшы капітуляцыі Францыі перад нацысцкай Германіяй. У пасляваенныя гады Базен змагаўся супраць ідэі магчымасці ядзернага канфлікта. Падтрымліваў з Францыі сям’ю Розенбергаў, пакуль ішоў судовы працэс па іх справе.
У 1980 годзе Эрвэ Базен атрымаў Міжнародную Ленінскую прэмію, на што Ражэ Пейрэфіт іранічна заўважыў: «Эрвэ Базен атрымаў дзве прэміі, якія склалі пару: Ленінскую прэмію за мір і ».
Новыя знакі прыпынку У эсэ 1966 годзе Plumons l’Oiseau прапанаваў шэсць новых знакаў прыпынку (уключна з выкарыстаным і да гэтага іранічным знакам)Hervé Bazin: Plumons l’oiseau. Editions Bernard Grasset, Paris 1966, u. a. S. 142.:
Асноўныя творы
«Змяя ў кулаку» / Vipère au poing (1948) «Галавой аб сцяну» / Tête contre les murs (1949) «Смерць коніка» / La Mort du petit cheval (1950) «Устань і ідзі» / Lève-toi et marche (1951) Contre vents et marées (1953) «Я люблю нягледзячы ні на што…» / Qui j’ose aimer (1955) «Дзеля сына» / Au nom du fils (1960) «Алей ў агонь» / L’huile sur le feu (1965) «Шлюбная жыццё» / Le Matrimoine (1966) «Шчасліўцы з вострава адчаю» / Les Bienheureux de la désolation (1970) «Крык савы» / Cri de la chouette (1971) «Мадам Экс» / Madame Ex (1974) «І агонь пажырае агонь» / Un feu dévore un autre feu (1978) «Зялёны храм» / L'église verte (1981) Le Démon de minuit (1988) L'École des pères (1991)
Беларускія пераклады Паасобныя творы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа. Здаецца мансарда // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.
Катэгорыя:Камуністы Францыі Катэгорыя:Эсэісты Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя