Жан-Мары Лен (; ) — французскі хімік, заснавальнік супрамалекулярнай хіміі. Нобелеўскі лаўрэат па хіміі (1987). Член французскай акадэміі навук, замежны член нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1980)Jean-Marie P. Lehn , Лонданскага каралеўскага таварыства (1993)Jean-Marie Lehn .
Нобелеўскую прэмію атрымаў сумесна з Чарльзам Педэрсанам і Дональдам Джэймсам Крэмам «за распрацоўку і прымяненне малекул са структурна-спецыфічнымі ўзаемадзеяннямі высокай выбіральнасці».
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і булачніка. Паступіў у Страсбурскі ўніверсітэт, у 1963 годзе скончыў аспірантуру гэтага ВНУ (ступень доктара — docteur ès sciences). У 1963—1964 гадах стажыраваўся ў лабараторыі Роберта Бёрнса Вудварда у Гарвардскім універсітэце. У 1963—1979 гадах выкладаў у Страсбурскім універсітэце (з 1970 года прафесар, цяпер пенсіянер), з 1979 года прафесар у Калеж дэ Франс, цяпер там ганаровы прафесар хіміі. Член Вышэйшага савета па навуцы і тэхналогіі (з 2006 года).
Асноўныя напрамкі даследаванняў — арганічны сінтэз і хімія комплексных злучэнняў.
З 2010 года член Кансультатыўнага навуковай рады фонду «Сколкава»Сколково. Что такое Сколково? > Команда > Консультативный научный совет > Жан-Мари Лен.
Грамадская дзейнасць У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOsLaureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)Список нобелевских лауреатов подписавших письмо.
Узнагароды
1980 — Прэмія стагоддзя 1981 — Залаты медаль Пія XI 1981 — Залаты медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў 1982 — 1982 — 1986 — Лекцыі 3M універсітэта Заходняга Антарыа 1987 — Нобелеўская прэмія па хіміі (супольна з Ч. Дж. Педэрсанам і Д. Дж. Крэмам) 1988 — Вялікі залаты медаль SEP 1989 — 1990 — 1997 — 1997 — Медаль Дэві 2012 — 2015 —
Ганаровы доктар Оксфарда (2014). Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (2014)Le prix Nobel Jean-Marie Lehn grand officier de la légion d’honneur . Ганаровы член Каралеўскага таварыства хіміі Вялікабрытаніі.
Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.
Творы
Лен Ж.-М. Супрамалекулярная хімія. Канцэпцыі і перспектывы. — Навасібірск: Навука, 1998. — 334с.
Літаратура Зеленин К. Н., Ноздрачев А. Д., Поляков Е. Л. Нобелевские премии по химии за 100 лет. — : Гуманистика, 2003. Жан-Мари Лен. Наука и искусство материи — Химия и жизнь // Курьер ЮНЕСКО. — Январь-март 2011.
Спасылкі
Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Члены Ірландскай каралеўскай акадэміі Катэгорыя:Члены Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы Катэгорыя:Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Гётынгенскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Папскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Хімікі Францыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Камандоры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў дэпартаменце Ніжні Рэйн Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук