Франк Шэрвуд Роўланд (; 28 чэрвеня 1927, Дэлавэр, Агая, ЗША — 10 сакавіка 2012, Ньюпорт-Біч, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за працы па ролі газападобных галагенаалканаў у спусташэнні азонавага пласта Зямлі, падзяліўшы яе з Марыа Маліна і Паўлем Крутцэнам.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2004)Rowland; Frank Sherwood (1927—2012) .
Біяграфія Шэрвуд Роўланд нарадзіўся ў невялікім мястэчку Дэлавэр (штат Агая), дзе скончыў Уэсліанскі ўніверсітэт Агая, а затым Універсітэт Чыкага, дзе таксама напісаў дысертацыю. Працаваў у Прынстанскім універсітэце, Універсітэце Канзаса і Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне. Працуючы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, Шэрвуд Роўленд тэарэтычна прадказаў, што арганічныя газападобныя рэчывы, вырабленыя чалавекам, пад дзеяннем сонечнай радыяцыі раскладаюцца ў стратасферы, утвараючы хлор і монавокіс хлору, якія здольныя эфектыўна разбураць малекулы азону. Ён і Марыа Маліна паказалі небяспеку ўздзеяння галагеналканаў на азонавы пласт у стратасферы. Гэтыя даследаванні ініцыявалі больш шырокія даследаванні па ўздзеянні хлорафторвугляродаў, якія ўжо ў 1978 годзе былі забароненыя да выкарыстання ў аэразолях. У 1995 годзе Роўленд і Маліна атрымалі за гэтыя даследаванні Нобелеўскую прэмію па хіміі.
У 1992 годзе Шэрвуд Роўленд падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».
Роўленд памёр ад ускладненняў, выкліканых хваробай Паркінсана, у сваім доме ў КаліфорнііLenta.ru: Прогресс: В США скончался «разрушитель» озонового слоя Земли.
Узнагароды
Медаль Толмена (1976) Прэмія Леа Сіларда (1979) Прэмія Тайлера (1983) Прэмія Японіі (1989) Прэмія Дыксана (1990) Прэмія Петэра Дэбая (1993) Медаль Роджэра Рэвела (1994) Прэмія Альберта Эйнштэйна (1994) Нобелеўская прэмія па хіміі (1995) Медаль Невады (1997) Абраны ForMemRS (2004)
У 2007 годзе ў яго гонар названая і астэроід .
Літаратура
Спасылка
Інфармацыя на сайце Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Японіі Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта