Белару́ская школа польскага раманты́зму, () — літаратуразнаўчы тэрмін, які выкарыстоўваюць некаторыя навукоўцы (Станкевіч), каб пазначыць польскамоўную літаратуру першай паловы XIX стагоддзя, напісаную выхадцамі з этнічных беларускіх зямель і з гэтымі землямі звязаную.
Упершыню тэрмін выкарыстаў Станіслаў Станкевіч у сваім артыкуле «„Szkoła białoruska” w polskiej literaturze romantycznej» ў 1933 годзе. Ён разважаў, што калі ёсць паняцце ўкраінскай школы, то можна казаць і пра беларускую.
Характарыстыка Паэты ўводзілі ў сваю польскамоўную літаратуру беларускія матывы, ішлі ў кірунку народнасці. Аказвала ўплыў беларуская народная паэзія. Аўтары спрабавалі паяднаць мастацкую літаратуру зь беларускай народнай творчасьцю.
Уплыў Пісьменнікі беларускай школы паклалі пачатак асэнсаванню беларускай нацыянальнай самабытнасці і яе характэрных асаблівасцяўЧернова, М. С. Пути постижения белорусской мифологии: книга Яна Барщевского «Шляхтич Завальня, или Беларусь в фантастических рассказах» / М. С. Чернова // Русская литература и методика ее преподавания в современном поликультурном пространстве: автор – жанр – стиль: материалы Международной научно-практической конференции, Брест 4–5 октября 2012 г. – Брест: БрГУ имени А.С. Пушкина, 2013. – С. 217–222..
Гісторыя Беларускія народныя элементы пачынаюць уплываць на польскамоўную літаратуру ўжо ў 1820-х гадах. У польскай крытыцы беларуская школа з’явілася пасля 1840 года. Паводле Івоны Барушкоўскай, школа пачала вылучацца ў 1840 гадах.
Паводле Таццяны Кабржыцкай, заснавальнікамі школы сталі Адам Міцкевіч, Ян Чачот і Ян Баршчэўскі. Аднак даследчык Мечыслаў Яцкевіч залічае Адама Міцкевіча ў асобную ад беларускай літоўскую школу.
Некаторыя прадстаўнікі
Ян Баршчэўскі (1790/1796—1851) Ян Чачот (1796—1847) Адам Міцкевіч (1798—1855) Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808—1884) Аляксандр Рыпінскі (1809—1886) Тадэвуш Лада-Заблоцкі (1811—1847)
Гл. таксама
Ліцвінская школа польскага рамантызму Украінская школа польскага рамантызму
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Беларуская літаратура XIX стагоддзя Катэгорыя:Рамантызм