Варо́нінка, Вароніна — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ухлясць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 14 (16) км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Гадылёва, вусце за 3 км на поўдзень ад вёскі Вараніно. Вадазбор на захадзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў і ракі (ручая — С. 131.) Арыя (Бруськая)Общая характеристика речной сети Могилёвской области . Каля вёскі Следзюкі на рацэ вадасховішча Следзюкі.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-36-95. Выданне 1987 г.

Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Ухлясці